Weekend on Working Streets
Блог

Сяргей Лынько. Зорка мінскага Тарпеда

Лепшы

Галасаванне заўзятараў! Абаронца Сяргей Лынько стаў лепшым футбалістам мінскага Тарпеда ў сезоне 2016.

На мінулых выходных было завершана галасаванне заўзятараў мінскіх Чорна-Белых за лепшага футбаліста нашай каманды ў сезоне 2016. Найбольшая колькасць прыхільнікаў Тарпеда зрабіла свой выбар на карысць 26-га нумара аўтазаводцаў Сяргей Лынько.

Шчыра віншуем Сяргея і дзякуем нашым заўзятарам, якія прынялі актыўны ўдзел у галасаванні!

Сяргей Лынько

Нагадаем, што ў 2016 годзе Сяргей Лынько з’яўляецца лідарам каманды па колькасці праведзеных матчаў за Тарпеда – 22. Абаронца таксама станавіўся лепшым па выніках галасавання заўзятараў пасля 1 круга чэмпіянату Першай лігі.

16 кастрычніка. Матч 23-га тура. Тарпедаўскія заўзятары скандуюць “Лыня з Днюхай!”, віншуючы Сяргей Лынько з Днём народзінаў.

poam9zvdgc4

Выдатны малюнак з instagram Сяргея Лынько.

Нам вельмі прыемна адзначыць той факт, што 26 нумар Чорна-Белых з’яўляецца выхаванцам знакамітай аўтазаводскай футбольнай школы Тарпеда.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья