Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Як мiнскае «Тарпеда» святкуе сваё 70-годдзе

Як мiнскае «Тарпеда» святкуе сваё 70-годдзе

Tarpeda Cup - турнір, з якога пачалося святкаванне 70-годдзя Тарпеда Мінск! Распавядаем аб тым, як гэта адбылося.

Автор — Аўтазаводзец
30 августа 2017, 16:30
8
Як мiнскае «Тарпеда» святкуе сваё 70-годдзе

У сталiцы прайшоў таварыскi турнiр, у якiм прынялi ўдзел ветэраны клуба и заўзятары ажно некалькiх клубаў.

Як слушна заўважылі заўзятары «чорна-белых», фактычны пачатак святкавання адбыўся яшчэ перад стартам знакавага сезону, калі каманда прэзентавала стылёвую юбілейную форму.

Клуб таксама зрабіў вольным ўваход на ўсе хатнія матчы аўтазаводцаў. На гульнях, дзякуючы нашым партнёрам, распаўсюджваюцца бясплатныя файныя праграмкі з артыкуламі аб гісторыі каманды.

Напярэдадні апошняга матчу 19 тура ў Мінску быў праведзены футбольны турнір у гонар 70-годдзя клуба.

Гэта было сапраўднае свята «чорна-белых», у ім прынялі ўдзел каманды заўзятараў «Тарпеда» Мінск, «Тарпеда» Жодзіна, «Тарпеда» Масква, гулялі і выхаванцы ДЮСШ «Тарпеда», а таксама ветэраны клуба.

У заяўцы была і каманда заўзятараў «Тарпеда» Уладзімір, з-за доўгай дарогі нашы госці, на жаль, не паспелі на пачатак, але пазней далучыліся да святкавання.

Такі фармат і склад удзельнікаў быў абраны адмыслова – гэта падзяка мінскага «Тарпеда» ўсім, хто зрабіў свой унёсак у адраджэнне клуба.

Мала хто ведае некаторыя нюансы гісторыі вяртання «Тарпеда». У 2014 годзе, напрыклад, заўзятары маскоўскага «Тарпеда» набылі камплекты формы для каманды ды зрабілі на ёй надпісы па-беларуску.

«Чорна-белыя» з Жодзіна і Уладзіміра збіралі сродкі, за якія пасля быў арандаваны стадыён і набыты спартовы рыштунак. Мінскае «Тарпеда» ніколі не забудзе гэтай дапамогі.

Tarpeda Cup даў старт афіцыйнаму пачатку святкавання і выйшаў такім, якім павінен быў быць.

Шчыра скажам, што не ўсё, што было запланавана рэалізавалася, але асноўнае атрымалася – стварыць сапраўдную душэўную тарпедаўскую атмасферу.

Сімвалічна, што пераможцамі ў турніры сталі выхаванцы тарпедаўскай ДЮСШ, многія з якіх абаранялі колеры юнацкага «Тарпеда» 1988 г.н. – адзінай каманды, якая пасля спробы знішчэння клуба, не дазволіла ў 2006 годзе сцерці з футбольнай мапы 7 знакавых літараў.

«Чорна-белыя», як вядома, вялікую ўвагу надаюць стылю: выключэннем не сталі і падарункі ўдзельнікам, кожны з якіх атрымаў тарпедаўскі кораб з прыгожым барскарфам (класічным шалікам).

Мы бязмежна дзякуем усім, хто ў гэтыя дні дасылаў добрыя словы i пакідаў каментары-віншаванні!

Іх было вельмі-вельмі шмат і нам прыемна адзначыць, што ўсе яны яскравы доказ – «Тарпеда» Мінск вярнуўся ў беларускі футбол. І мы будзем працаваць далей, каб зрабіць клуб такім, якім яго жадаюць бачыць нашы заўзятары – найвялікшым і найлепшым!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты