Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/ФК Тарпеда Менск - ФК Хімік Светлагорск

ФК Тарпеда Менск - ФК Хімік Светлагорск

У гэтым сезоне тарпедаўцы ў розыгрышы Кубка Беларусі пачалі са стадыі 1/32.

Автор — guzik
12 июня 2015, 01:24

У гэтым сезоне тарпедаўцы ў розыгрышы Кубка Беларусі пачалі са стадыі 1/32. Лёсаванне звяло нашу каманду з ФК "Хімік" г.Светлагорск. Нягледзячы на тое, што светлагорцы знаходзяцца ў сярэдзіне табліцы I лігі, гуляе каманда ў добры футбол і часта забівае.

Першы тайм учорашняй сустрэчы праходзіў у роўнай барацьбе. Добры момант меў Віталь Шэлег, але пасля ўдару супернік жорстка згуляў у нагу, а суддзя абмежаваўся толькі жоўтай карткай ды не паказаў на кропку, спасылаючыся на тое, што эпізод адбыўся пасля таго, як мяч пакінуў поле. Траўма і замена. "Хімік" меў момант, але з пустой брамы выбіў абаронца. Напрыканцы першай паловы гульні светлагорцы усё ж адкрываюць лік у матчы. Пасля перапынку Чорна-Белыя так і не здолелі стварыць небяспечныя моманты ля брамы нашых супернікаў, у якіх тым часам атрымалася адзначыцца яшчэ двойчы ды забіць пенальці.

ФК Тарпеда Мінск жадае хутчэйшага выздараўлення нашаму паўабаронцу, Віталю Шэлегу!

1/32 фіналу Кубка РБ. ТАРПЕДА МІНСК - ХІМІК СВЕТЛАГОРСК 0:4 (0:1)

10.06.2015 / Стадыён п.Кастрычніцкі (Смалявіцкі раён)

Суддзя: С.Сцяцурын 

ТАРПЕДА МІНСК: С.Палій, А.Міхеенка, Д.Станкевіч, В.Тагіль, М.Маз, М.Каленік, А.Швайбовіч, Б.Тапчыеў, В.Шэлег, Г.Захарэнь, А.Іваноў

Запасныя: А.Радчанка, А.Петрусевіч, М.Курацкі, Р.Дурко, М.Шкураценка, І.Шэлег, А.Нікіцін 

Другие посты блога

Все посты