Tribuna/Футбол/Блоги/Запісы Палешука/Турнир

Турнир

Другога ліпеня у аграгарадку Курыцічы, які зяўляецца адной з футбольных сталіц раёна, адбыўся футбольны турнір. І хаця ён праводзіўся не ў самых лепшых умовах, пачынаючы з якасці пляцоўкі і заканчываючы не самым футбольным надворем, пра тое, што турнір адбыўся можна сказать са стапрацэнтнай упэўненасцю. У гэтым футбольным спаборніцтве ўзялі ўдзел чатыры каманды: дзве мясцовыя (далей Курыцічы-1 і Курыцічы-2), госці з Залесся, узмоцненыя бабуніцкімі футбалістамі, і Чалюшчавіч. Карыстаючыся сітуацыяй, дзякуем ім за ўдзел. Гульні праводзіліся па кругавой сістэме, г.з. кожны з кожным. Перад пачатка...

Автор — Илья Шелег
4 июля 2017, 15:36
Турнир

Другога ліпеня у аграгарадку Курыцічы, які зяўляецца адной з футбольных сталіц раёна, адбыўся футбольны турнір. І хаця ён праводзіўся не ў самых лепшых умовах, пачынаючы з якасці  пляцоўкі і заканчываючы не самым футбольным надворем, пра тое, што турнір адбыўся можна сказать са стапрацэнтнай упэўненасцю.

У гэтым футбольным спаборніцтве ўзялі ўдзел чатыры каманды: дзве мясцовыя (далей Курыцічы-1 і Курыцічы-2), госці з Залесся, узмоцненыя бабуніцкімі футбалістамі,  і Чалюшчавіч.  Карыстаючыся сітуацыяй, дзякуем ім за ўдзел.

Гульні праводзіліся па кругавой сістэме, г.з. кожны з кожным. Перад пачаткам непасрэднай гульнявой часткі турніру была праведзена пастраенне.

З гэтага моманту пачалося самае цікавае. У гульні-адкрыцці турніру сустрэліся Курыцічы-2 і Залессе. У камандзе Курыцічы-2 знаходзіліся маладыя футбалісты (амаль усе малодшыя за 18 гадоў) вядомыя вопытным гульцом Яўгенам Шэлегам. Гульня паміж вескамі-суседкамі мела сваеасаблівую ноту спаборніцтва. Матч трымаў увагу глядачоў да самага свайго завяршэння, бо лік адкрыўся на апошняй хвіліне пасля гарматнага стрэла Канстанціна Філановіча ў бліжні вугал. Выніковы лік матча – 1:0 у карысць “курканоў”.

У другім матчы сустрэліся каманды Курыцічы-1 і Чалюшчавічы. У гэтым матчы аб інтрызе нават і дцмак не было: Курыцічы ўпэўнена перамаглі апанентаў з лікам 4-0.

Наступны матч быў ячшэ адной “гульнёй суседзей”. Накал барацьбы быў, як падабаецца такім гульням,  на найвышэйшым узроўні, што раз-пораз вылівалася ў жорсткую, а часам і брудную гульню.  У выніку, залескія хлопцы дабіліся перамогі з лікам 4:2.

Чацверты матч гэтага турніра быў сваеасаблівым дэрбі: на сваёй пляцоўцы сутыкнуліся Курыцічы-1 і Курыцічы-2. С першых мінут ініцыятыва была ў больш сталай каманды (Курыцічы-1), перавагу яны змаглі перавесці ў мячы і зрабіць лік гэтага матча 2:0. Але потым Курыцічы-2 адчулі сваю гульню і зраўнялі лік. Нічыйны лік 2:2 трымаўся дастаткова доўга, але Курыцічы-1 усё ж такі змаглі схіліць вагі ў сваю карысць і забіць вырашальны гол. Выніковы лік матча – 3:2.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Турнир
4 июля 2017, 15:36
Blank title. Fix it!
13 июня 2017, 18:19
Все посты