Tribuna/Баскетбол/Блоги/Запісы хлопца ў шортах/Хардынг дэбютавала ў зборнай Беларусі. Фота

Хардынг дэбютавала ў зборнай Беларусі. Фота

У Менску ўчора рапачаўся турнір імя Халіпскага. Пасьля ўчорашняй удалай гульні, нашая зборная працягнула матчам з Румынкамі. Таксама ўдала. Для даведкі: на матч было прадана 40 квіткоў, пушчалі ўсіх, бадай што без дагляду

Автор — dolbysystem
29 мая 2015, 23:22
Хардынг дэбютавала ў зборнай Беларусі. Фота

Першая легіянерка ў гісторыі нацыянальнай каманды па баскетболе ў рэшце рэшт дабралася да Мінска.

Анатоль Буяльскі даўно чакаў амерыканскую дзяўчыну, а яна ліставала яму па электронцы ды казала, што хоча гуляць за Беларусь. У нашай камандзе не першы год існуе праблема з плэймекерам. 30-гадовая Ліндсей Хардынг падахвоцілася дапамагчы.

Праўда, узаемнага жадання двух бакоў было недастаткова. Абеларусіць грамадзянку ЗША магла толькі Міжнародная федэрацыя баскетбола. ФІБА цягнула, быццам не жадала, каб Хардынг гуляла за нас на Еўра, якое ўсё бліжэй і бліжэй. Але нарэшце з бумагамі парадак, і першая легіянерка ў гісторыі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе ўлілася ў яе шэрагі.

Дэбют Ліндсей выпаў на другі гульнявы дзень турніра імя Халіпскага. У першы беларускі абыгралі Украіну (78:62), а ў другі разам з новай партнёркай яшчэ больш упэўнена разабраліся з румынкамі (75:58). На рахунку Хардынг 9 ачкоў, 2 асісты і 3 перахопы.

У суботу дружыну Буяльскага пратэсцяць фаварыткі мемарыялу расіянкі. Але гэта толькі наперадзе, таму пакуль – фоткі з матча супраць румынак.

 

 

Bye!

Калі вам цікава мая праца і вы жадаеце супрацоўнічаць, можна пісаць сюды:

Мой Twitter

Фота ў большым памеры, а таксама іншыя мерапрыемствы – у ЖЖ тут

Калі ласка, майце сорам: калі вы дзе-небудзь змяшчаеце мае фотаздымкі, указвайце аўтара – памятайце пра аўтарскія правы!

Другие посты блога

Все посты