Tribuna/Футбол/Блоги/У кого нет Родины/«Тарпеда было памылкай маладосці!» Як стаць гларыхантарам і шчаслівым чалавекам адначасова

«Тарпеда было памылкай маладосці!» Як стаць гларыхантарам і шчаслівым чалавекам адначасова

2014-ы адыходзіць ў гісторыю. Засталося паспець толькі заправіць маянэзам аліўе і прачытаць апошні ў гэтым годзе пост на Трыбуне

31 декабря 2014, 22:59
5

Блог “У каго няма Радзімы” віншуе ўсіх карыстальнікаў Трыбуны з Новым годам, жадае творчых поспехаў і расказвае гісторыю аб тым, чаму трэба любіць футбол у незалежнасці ад таго, за якую каманду Вы заўзееце.

Жодзінскі вакзал – унікальнае месца. Ён амаль такі ж як , толькі меней і другі. У які бок з яго адпраўляцца ўвогуле ўсё роўна – у любым выпадку апынешся ў сталіцы Беларусі. Калі рухацца на захад – то ў адміністратыўнай, калі на ўсход – у футбольнай.  

Раніцай пуці чыгункі Брэст-Масква падзяляюць горад на два лагеры: з аднаго боку платформы чакаюць электрычку неспакусаныя жыццём навучэнцы бырасаўскіх каледжаў, па іншую – пястуны лёсу, якія наяўнасцю студака мінскага ўнівера заслужылі права паглядаць праз пуці ганарліва і ледзь пагардліва. Часам гэтыя пуці падзяляюць чалавечыя лёсы…

Іх з'яднаў Тарпеда. Яна - добрая і смешная шкодніца, ён статны, але просты бэйбус. Разам хадзілі на матчы, а калі магчымасці не было, вялі адзін для аднаго тэкставыя смс-трансляцыі. Яго выкладчык культуралогіі быў не ў захапленні ад поўнага пагружэння ў тэлефон на парах. Прэпад быў адукаваным, але старамодным і замкнёным чалавекам. У адсутнасці дасягненняў у сваім жыцці, на яго думку, вінаватымі былі ўсе, апроч яго.

У гэты раз Яна транслявала Яму матч Тарпеда супраць Смаргоні. Смаргоні Кандрацьева, які быў выяўным прататыпам культуролага, падапечныя аднаго так і не выйшлі на Еўра, падапечныя другога так і не сталі культурней.

Той матч зрэшты Смаргонь выйграла. Ён успрыняў паразу па-філасофску, а Яна… перастала хадзіць на матчы. Не царская справа хадзіць на паядынкі каманды няўдальнікаў. Іх наступная сустрэча адбылася толькі праз 4 гады. На тым жа вакзале, праз пуці якога некалі раніцай яны падморгвалі адзін аднаму перад шляхам на вучобу. Ізноў па розныя бакі. Паўгадзіны таму БАТЭ ў дзясяты раз стаў чэмпіёнам. На ёй была чэмпіёнская майка з дзясяткай і дзвюма зоркамі, адціснутая ў кагосьці з масажыстаў каманды.

- Віншую, - толькі і заставалася сказаць Яму, - А чаму за БАТЭ? Ты ж жодзінская!

- Я цяпер заўзею за БАТЭ і шчаслівая!, - ганарлівы пагляд гэтым разам кідалі з барысаўскага боку платформы, - Ужо як некалькі гадоў. Я і жаніха свайго на "Гарадскім" знайшла, заўсёды разам заўзець ходзім.

- А як жа Тарпеда?

- Тарпеда было памылкай маладосці! Я зразумела, што заўзець трэба за "нармальныя" каманды, - вочы сапраўды былі поўныя шчасця, ці то ад перамогі каманды, ці то ад перамогі на асабістым фронце. Электрычка забрала шчаслівых пераможцаў і пачала падаляцца ўдалячынь, быццам 2014 год ў гісторыю...

Прайшоў год. Акурат да адзінаццатага чэмпіёнства БАТЭ атрымаў яшчэ адзін падарунак.  У Яе сям'і на свет з'явіўся новы, самы маленькі "батончык"...

 

Не мае ніякага значэння, якую каманду ты будзеш любіць, родныя Смалявічы-СТІ ці заламаншскі Арсенал, Дняпро, якое толькі і робіць, што прайграе ці БАТЭ, якое амаль заўсёды перамагае. Важна толькі, каб ты быў шчаслівым.

Любіце футбол, шануйце мову, кахайце адзін аднаго. Прабачце сёння родным усе крыўды, а мне - русізмы ў гэтым тэксце :)

Будзьце шчаслівымі!

З Новым Годам!