Tribuna/Футбол/Блоги/Зоркі ды Знічкі/Цёмныя лісічкі. Хто цягне Лестэр у цені Марэза і Вардзі?

Цёмныя лісічкі. Хто цягне Лестэр у цені Марэза і Вардзі?

5 футбалістаў галоўнай сенсацыі ў еўрапейскім футболе, якіх ніхто не заўважае за новымі зоркамі АПЛ.

Автор — znichka
17 января 2016, 22:29
1

Такі нечаканы стрэл "Лестэру" рыхтаваўся не адзін сезон. Гэта можна заўважыць толькі зараз. Павольна і акуратна, без вялікіх фінансавых затрат, каманда будавалася, каб збунтаваць усю Англію. Так, за некалькі сезонаў з серадняка Чэмпіёншыпа "Лестэр" ператварыўся ў аднаго з лідараў АПЛ.

Трэба адзначыць, вялікі ўплыў Найджэла Пірсана, які мала таго, што знайшоў столькі талентаў, дык яшчэ і паставіў іх на ногі. Пасля звальнення перад самым пачаткам сезону 15\16 заўзятары "лісаў" не маглі паверыць, што кіраўніцтва вырашыла злівацца нават не пачаўшы чэмпіянат. Але адразу ж на месца ўпадабанага трэнера прыйшоў вядомы Клаўдзіё Раньеры. І ён падхапіў натхненне "Лестэра" змагацца далей. Менавіта з ім загулялі Вардзі і Марэза, які на дваіх паспелі "накалаціць" 28 галоў. Але на поле выходзяць 11 чалавек, а не два. І наўрадці б Джэймі пабіў рэкорд ван Ністэлроя, і наўрадці Марэз б каштаваў за 40 лімонаў, калі б не добрыя партнёры па камандзе. Мы паспрабавалі вызначыць пяцёрку тых, хто заслугоўвае не меншае пашаны і без якіх "Лестэру" таксама будзе складана паказваць свой узровень!

Каспер Шмэйхель

Сын легендарнага брамніка МЮ, выхаванец Манчэстэр Сіці, у 2010 годзе, стаўшы лепшым кіперам Лігі 2(Д4 у Англіі) перайшоў у Лідс Юнайтэд, які падняўся ў Чэмпіёншып. Каспер і Лідс разам правялі няблагі сезон, але датчанін не пайшоў на павышэнне. За 1,5 мільёны фунтаў Лестэр Сіці запрасіў Шмэйхеля да сябе. З тых часоў, ён асноўны брамнік "лісаў". Праз два гады выйграў Чэмпіёншып і ўжо тады футбольны свет даведаўся, што ў варатара-легенды, апынаецца, ёсць атожылак, які крочыць па шляху бацькі. Праўда, Каспер не любіць параўнанняў...

У першым сезоне ў АПЛ не ўсё атрымлівалася ў Каспера, ды і сам Лестэр, паказваючы годны футбол, не мог ніяк здабыць ачкі. З гэтай нагоды, Найджэл Пірсан падпісаў вольнага агента 42-гадовага Марка Шварцэра. Аўстраліец на некаторы час выцясніў Шмейхеля, які толькі атрымаў дадатковую матывацыю: у новым сезоне Каспер згуляў усе 22 матчаў, пры гэтым мае 6 "сухароў" і 26 прапушчаных. Можна сказаць, што гэта не самая ідэяльная статыстыка, але трэба адзначыць, што стыль Лестэра - гэта сталыя атакі і прэсінг, таму працы дацкаму кіперу хапае.

Ўэс Морган

Капітан Морган. Духоўны лідар. Моргана лісы набылі ў 2012 годзе за 1 мільён фунтаў у "Нотынгэм Форэст", за які Ўэс правёў усю кар'еру. Зараз яму 31 год і ён у лепшых кандыцыях. Ямайскі цэнтрбэк правёў усе 22 матчы у гэтым сезоне без замен і нават жоўтых картак! Статыстычны сайт whoscored амаль ніколі не адзначае яго гульню ніжэй за 7 балаў. І я кажу толькі пра гэты сезон! Яшчэ ў мінулым сезоне яго актыўна маніторыў лонданскі Арсэнал, шукаючы трэцяга абаронцу, які мог б падмяняць Касьельні. Але ямайскі пірат зрабіў правільны выбар: ён капітан галоўнага сюрпрыза АПЛ, яго месца ў аснове не ставіцца пад пытанне і яго любяць заўзятары.

Н'Гола Кантэ

Гэтым летам, Лестэр падпісаў двух французаў: Ёана Беналуана і Н'Гола Кантэ за 8 мільёнаў еўра. Ніхто нават не заўважыў гэтага. Але трэба было. Калі ў Беналуана ўсё яшчэ наперадзе, то Кантэ пачаў канкрэтна "бажыць". У першых матчах 24-гадовы апорнік толькі выходзіў на замену ў канцы матчы, але плынная праца і добрая гульня прымусілі паверыць Клаўдзіё Раньеры ў Н'гола і той атрымаў шанец. Цяпер кожны клуб, які паспытвае праблемы з абарончымі паўабаронцамі, марыць бачыць Кантэ ў сябе. Француз выцясніў больш зорнага Гёкхана Інлера, кожны матч трымаючы ніткі гульні ў сваіх лапах. Таксама ж на рахунку новага Макелеле 1 гол (у браму Ўотфарда) і 2 асісты.

Марк Олбрайтан

Фаны "віланаў" вельмі не хацелі адпускаць Марка, але кіраўніцтву клубу падзадзяўбалі яго траўмы і вырашылі сказаць яму "да пабачэння". Справа была ў 2014 годзе. Зараз пачаўся 2016 і мы бачым, дзе Астан Віла, а дзе Лестэр. Першы сезон у новай камандзе Олбрайтан правёў не сказаць, што яскрава: 18 матчаў, 2 галы, 2 асісты. Але адаптацыйны перыяд прайшоў і цяпер вінгер знішчае ўсіх на фланзе. За 21 з'яўленне на полі (часцей за ўсё злева, але бывае і справа) Марк забіў усяго адзін гол, і то ў першым туры Сандэрлэнду. Праўда, гэта далёка не яго абавязак. 6 асістаў, з іх 5 на Рыяда Марэза. Абсалютная праўда, гэта асноўны дапаможнік алжырца ў атацы. Паміж сабою вінгеры Лестэра часта і смела перапасоўваюцца, што дазваляе развальваць абарону суперніка і выводзіць на галявую пазіцыю Джэймі Вардзі.

Сіндзі Акадзакі

Магчыма не ўсе зразумеюць мой выбар. Сіндзі Акадзакі запрашаўся за 10 мільёнаў еўра з "Майнца" няпроста, каб замяніць Нюджэнта, а каб пацягнуць за сабой "лісаў". Але тут адбыўся нечаканы "бум" ад Джэймі Вардзі і 29-гадовы японец пакуль атрымлівае свой шанец з лаўкі запасных. Праўда, атрымлівае рэгулярна. 20 удзелаў (з іх 12 у старце). Поўнасцю 90 хвілін Сіндзі адыграў усяго тры разы. Мае 4 галы (Уэст Гэм, Нюкасл, Эвертан, Астан Віла). Ну і можна сказаць, што гэта так сабе для форварда. Але абсалютна не пагаджуся. Акадзакі выконвае вялікую працу на полі, ствараючы вольную прастору для творчасці Вардзі і Марэза. Сам часта стварае моманты і падмяняе астатніх лідараў "лісаў". Раньеры заўсёды выпускае Акадзакі, калі адчувае патрэбнасць у галах. І амаль ніколі не памыляецца: лісы атрымліваюць другі подых, а абаронцы суперніка - дадатковую небяспеку. Так што пакуль Акадзакі выконвае роль Джокера, як калісьці Сульшэр, Джэка, Чычары, Вільтор... Але будзьце ўпэўнены, што, нягледзячы на ўзрост,у хуткім часе, ён стане галоўнай атакуючай сілай Лестэра!