Tribuna/Футбол/Блогі/Несумныя трэніроўкі ў Брэсце: гульцы асвойваюць амерыканскі футбол, трэнеры прапануюць палічыць мошак

Несумныя трэніроўкі ў Брэсце: гульцы асвойваюць амерыканскі футбол, трэнеры прапануюць палічыць мошак

Добры старт у чэмпіянаце – чаму б і не пажартаваць

Аўтар — Sam_Na_Sam
9 траўня, 14:27
Несумныя трэніроўкі ў Брэсце: гульцы асвойваюць амерыканскі футбол, трэнеры прапануюць палічыць мошак

Нашэсце мошак у Брэсце для траўня справа звыклая. Але сёлета іх анамальна шмат. Як і ачкоў у мясцовага «Дынама». На адной з трэніровак насякомыя літаральна абляпілі галоўнага трэнера Аляксандра Бразевіча. Здзівіла гэта і памочніка, экс-футбаліста «бела-сініх» Аляксандра Дзямешку. Той звычайна за словам у кішэню не лезе. Вось і прапанаваў заўзятарам палічыць мошак, якія збіраліся смактаць кроў з яго начальніка. За правільны адказ трэнерам абяцаны квіткі на бліжэйшы матч. Цікава, як ён праверыць.

Але футбалістам наўрад ці смешна пасля такіх жартаў Дзямешкі. Бо яны, у адрозненне ад трэнерскага штаба, займаюцца ў шортах. Ратуюцца брэстаўчане футболам. Але не тым, аб якім вы адразу падумалі, а амерыканскім. Як вам такі штрафны ўдар?

«Дынама» з пачатку чэмпіянату пакуль не прайграе і ідзе ў тройцы лілараў. Таму такая атмасфера на трэніроўках цалкам зразумелая. Галоўнае, каб мошкі нікога не загрызлі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты