Tribuna/Хакей/Блогі/Хакеісты «Дынама» трапілі ў сітуацыю, у якой аказваўся амаль кожны на ўроку фізкультуры. Выкруціліся з дапамогай клюшак

Хакеісты «Дынама» трапілі ў сітуацыю, у якой аказваўся амаль кожны на ўроку фізкультуры. Выкруціліся з дапамогай клюшак

А як вы даставалі мячы?

Аўтар — Sam_Na_Sam
14 траўня, 13:52
Хакеісты «Дынама» трапілі ў сітуацыю, у якой аказваўся амаль кожны на ўроку фізкультуры. Выкруціліся з дапамогай клюшак

Занадта моцны ўдар – і мяч захрасае дзесьці пад скляпеннямі спартовай залы. Сітуацыя знаёмая ўсім, хто не прапускаў урокі фізкультуры. У такую ж патрапілі і хакеісты мінскага Дынама. Крыўдна, але што зробіш – трэба выкручвацца. Добра, што на трэніроўку ўзялі клюшкі. Іх спатрэбілася ажно пяць штук. А яшчэ, судзячы па ўсім, пластыр. Карацей, праблему вырашылі даволі незвычайным чынам.

Толькі вось у апісанні пад відэа пазначана, што даўжыня злепленых клюшак больш за 10 метраў. Хоць, ведаючы даўжыню стандартнай дарослай клюшкі (142-157 см), можна зразумець, што значна менш. З кемлівасцю ў клубе лепш, чым з арыфметыкай.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты