Tribuna/Футбол/Блогі/Другі камплект формы «Крумкачоў» – сапраўдная прыгажосць. На ім размешчана карціна Язэпа Драздовіча

Другі камплект формы «Крумкачоў» – сапраўдная прыгажосць. На ім размешчана карціна Язэпа Драздовіча

Мастацтва ў футболе.

Аўтар — Sam_Na_Sam
15 траўня, 10:32
Другі камплект формы «Крумкачоў» – сапраўдная прыгажосць. На ім размешчана карціна Язэпа Драздовіча

«Крумкачы» «выкацілі» свой другі камплект формы на сезон 2024 ад . І ён выглядае даволі сімпатычна. А яшчэ змяшчае ў сабе сапраўднае беларускае мастацтва. На кашулі са стыльным чорным каўняром (яго Тоні Крос не ўхваліў бы) размешчана карціна Язэпа Драздовіча пад назвай «Мінск. Від з боку бальнічнага саду на плошчу Свабоды». Яе мастак намаляваў у 1919 годзе.

Дарэчы, на здымках у новую форму апрануты аўтар яе дызайна Канстанцін Куімаў. Як вам увогуле, падабаецца?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты