Усе навіны

Беларусаў і расіян дапусцілі да адбору на Алімпіяду па веславанні на байдарках і каноэ

3 траўня, 16:28

Міжнародная федэрацыя вяслярнага спорту дапусціла да ўдзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў да алімпійскага адборачнага турніру па веславанні на байдарках і каноэ ў Венгрыі.

У заяўку ўвайшлі нейтральныя спартсмены з беларускімі пашпартамі – Алег Юрэня, Уладзіслаў Кравец, Дзмітрый Натынчык, Іван Патапенка, Віталь Асецкі, Уладзіслаў Палешка, Аліна Світа, Вераніка Леанюк, Марыя Каваленка, Юлія Трушкіна, Ангеліна Барданоўская, Вольга Клімава.

Нагадаем, што Міжнародная федэрацыя вяслярнага спорту дапусціла беларусаў і расіян да міжнародных спаборніцтваў летам 2023 года.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

Еўрапейскі адборачны турнір да Гульняў-2024 пройдзе ў Сегедзе з 8 па 9 траўня. Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы.