Усе навіны

Беларускіх і расійскіх спартсменаў дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў у акадэмічным веславанні у некаторых класах лодак

7 чэрвеня, 14:46

Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі вяслярнага спорту прыняў рашэнне дапусціць расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе.

Расіяне і беларусы змогуць выступіць у некаторых класах лодак:

- на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні сярод юнакоў да 19 гадоў (Парыж, Францыя) усё, акрамя васьмёркі і чацвёркі двухлопасцевай з рулявым;

- на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні сярод юнакоў да 23 гадоў 2023 года (Плоўдзіў, Бельгія) толькі адзіночкі і двойкі двухлопасцевыя;

- на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні 2023 года (Бялград, Сербія) толькі адзіночкі і двойкі парныя, уключаючы толькі жанчын лёгкай вагі;

- на чэмпіянаце свету па прыбярэжным веславанні і фіналах пляжнага спрынту 2023 года (Барлета, Італія);

- на прыбярэжных чэмпіянатах толькі сола;

- у фінале пляжнага спрынту, U19 толькі сола і парны разрад;

- у фінале пляжнага спрынту, дарослыя толькі сола.

Рашэнне пра допуск спартсменаў будзе вызначацца шэрагам крытэрыяў, уключаючы праверку даных, каб пераканацца, што яны не звязаны з вайной ва Украіне і не падтрымліваюць яе публічна ў якой-небудзь форме.

Таксама яны пройдуць узмоцнены працэс антыдопінгавага кантролю.

«World Rowing верыць у важнасць спорту як унікальнага механізма навядзення мастоў паміж людзьмі нават там, дзе канфліктуюць урады.

Выканаўчы камітэт будзе працягваць рашучую падтрымку народа і вяслярнай супольнасці Украіны.

Арганізацыя асуджае ўварванне Расеі ва Украіну пры падтрымцы Беларусі», – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.