Усе навіны

Вяслярны трэнер Скрыганаў адхілены на тры гады за допуск дыскваліфікаванага спартсмена

23 кастрычніка, 16:59

Беларускі трэнер па веславанні Віталь Скрыганаў адхілены на тры гады за «допуск дыскваліфікаванага спартсмена да ўдзелу ў спаборніцтвах ці іншай дзейнасці».

Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва прыняло рашэнне дыскваліфікаваць Скрыганава на тэрмін 02.05.2023 па 01.05.2026.

Спецыяліст з'яўляецца заслужаным трэнерам БССР, яго выхаванец Артур Літвінчук станавіўся чэмпіёнам АГ у Пекіне, яго выхаванка Марына Літвінчук удзельнічала ў трох Алімпійскіх гульнях, дзе ўзяла 2 бронзавыя медалі і 1 сярэбраную, на 2 Еўрапейскіх гульнях 2 залатыя медалі, 1 сярэбраную і 1 бронзавую.

Адзначым таксама, што НАДА адхіліла ад спаборніцтваў лыжнiка Іллю Коршунава за ўжыванне прэпарата мельдоній. Дыскваліфікацыя працягнецца з 10.03.2023 па 09.03.2026.