Усе навіны

На вайне супраць Расіі загінуў украінскі весляр Дзмітрый Губанаў

12 сакавіка, 13:34

На вайне супраць Расіі загінуў украінскі весляр Дзмітрый Губанаў, паведамляе Федэрацыя акадэмічнага веславання Украіны.

28-гадовы Губанаў далучыўся да ВСУ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

Ён перастаў выходзіць на сувязь улетку, 2 жніўня 2023 года. Пра яго гібель стала вядома толькі зараз.

Губанаў быў майстрам спорту Украіны, шматразовым чэмпіёнам Украіны, бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па веславанні сярод юніёраў і фіналістам маладзёжнага ЧС.