Усе навіны

Tribuna.com віншуе з Новым годам!

31 снежня, 20:00
6

Tribuna.com віншуе з Новым годам!

2023 год сыходзіць. Былі ў ім і пазітыўныя моманты. На волю выйшаў Саша Івулін і ўварваўся ў медыйную прастору з фільмам «Разарваная Беларусь», які стаў найлепшым ролікам у беларускім YouTube у 2023 годзе. Гэта кранальная гісторыя пра тых, хто хоча вярнуцца ў родную краіну, калі з’явіцца такая магчымасць. Паглядзіце, калі яшчэ не бачылі.

Марафон падтрымкі палітзняволеных, падчас якога было сабрана больш за 500 тысяч еўра.

Тое, што з Беларусі перасталі ляцець ракеты. Гэта і наша з вамі перамога таксама. Таму што абсалютная большасць беларусаў не хоча вайны ні ў якім выглядзе. Заставацца людзьмі сёння – гэта вялікая перамога таксама.

Але і негатыўных падзей усё яшчэ вельмі шмат. Гэта і дзікія 10 гадоў спартыўнаму адвакату Аляксандру Данілевічу, і новыя рэпрэсіі, і выцісканне з краіны нават тых, хто адсядзеў свае тэрміны, і звальненне з працы нелаяльных, і жыццё ў страху тых, хто застаецца ў Беларусі, нягледзячы ні на што.

Tribuna.com абвешчаная «экстрэмісцкім фармаваннем» за тое, што працягвае асвятляць падзеi ў беларускім спорце. Мы просім вас прымаць дадатковыя меры бяспекі. Мы будзем і надалей распавядаць пра чорныя спісы, нягеглыя рэформы і іншыя рэчы, якіх не павінна быць, калі мы хочам рухаць спорт наперад.

Дзякуй вам, што вы застаяцеся з намі. Мы працягнем рабіць найлепшы спартыўны рэсурс у свеце на беларускай мове. Ужо зараз вы можаце сачыць за любімымі футбольнымі камандамі праз наш матч-цэнтр ці дадатак (Android ці iOS), у 2023 годзе з’явіліся трансферы (вышэйшая ліга, АПЛ, Бундэсліга) і зручныя кар’еры, наперадзе яшчэ шмат таго, што зробіць нашыя рэсурсы яшчэ больш зручнымі.

Таксама мы працягнем развіваць наш TikTok, канал «ЧестнОК» і іншыя пляцоўкі, праз якія будзем асвятляць падзеі ў беларускім спорце і набліжаць больш светлыя часы.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Паказаць яшчэ 6