Усе навіны

РПЛ: «Арэнбург» Сівакова на апошніх хвілінах саступіў «Растову», «Рубін» Мартыновіча і «Урал» Ганчарэнкi згулялі ўнічыю і іншыя матчы

29 красавіка, 21:44

28-29 красавіка праходзяць матчы каманд з беларускай прысутнасцю ў 26-м туры РПЛ.

28 красавіка

«Дынама» Андрэя Кудраўца выйграла ў «Зеніта» (1:0). Кудравец у заяўку на матч не патрапіў.

«Балтыка» Віталя Лісаковіча, Юрыя Кавалёва і Кірыла Капленкі выйграла ў ЦСКА (3:1). Лісаковіч правёў на полі 67 хвілін, Кавалёў правёў на полі 78 хвілін, Капленка вызначыўся голам на 86-й хвіліне, выйшаўшы на поле 67-й хвіліне.

29 красавіка

«Крылы Саветаў» Ягора Карпіцкага і Кірыла Пячэніна згулялі ўнічыю з «Краснадарам» (0:0). Пячэнін выйшаў на замену на 75-й хвіліне, Карпіцкі ўвесь матч правёў на лаўцы запасных.

«Рубін» Аляксандра Мартыновіча згуляў унічыю з «Уралам» Віктара Ганчарэнкі, Ягора Філіпенку, Уладзіслава Малькевіча, Валерыя Бачарава, Дзяніса Шчарбіцкага і Арцёма Канцавога (1:1). Мартыновіч адыграў увесь матч і атрымаў на 83-й хвіліне жоўтую картку. Філіпенка правёў усе 90 хвілін на полі і таксама адзначыўся жоўтай карткай на 51-й хвіліне, Малькевіч у заяўку на матч не патрапіў, Бачэраў правёў усю гульню на лаве запасных, Шчарбіцкі не патрапіў у заяўку на матч, Канцава правёў увесь матч а запасе.

«Арэнбург» Міхаіла Сівакова і Цімафея Мартынава на апошніх хвілінах уступіў «Растову» (2:1). Сівакоў выйшаў на поле на 85-й хвіліне матча, Мартынаў не патрапіў у заяўку на гульню з-за траўмы.

Рэйтынг казiно

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...