Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Паліцевіч, Швяцоў, Сачыўка, Бегуноў уваходзяць у трэнерскi савет мiнскага «Дынама»

28 красавіка, 11:01

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пасля матчу з «Дняпром» (2:0) расказаў, чаму Аляксандр Сялява выйшаў з капітанскай павязкай.

– У нас Паліцевіч, Швяцоў, Сачыўка, Бегуноў уваходзяць у трэнерскi савет, яны з'яўляюцца віцэ-капітанамі. Так склалася, што ніводнага з іх не было ў абойме на матч.

Прычын называць не буду. Але мне хацелася б, каб яны былі ўсе ў страі. Таму выбар капітана быў паміж Сялявай і Гаўрылавічам. Прыняў рашэнне на карысць Сялявы, – сказаў Скрыпчанка.