Усе навіны

Пірс Морган: «Кожнае слова Раналду, сказанае мне пра хваробы «МЮ» – пацвердзілася»

13 траўня, 13:35

Брытанскі журналіст Пірс Морган пасля матчу 37-га тура АПЛ «Манчэстэр Юнайтэд» – «Арсенал» (0:1) апублікаваў паведамленне ў twitter (X), у якім заявіў, што кожнае слова былога форварда «манкуніянаў» Крышцiяну Раналду ў яго інтэрв'ю з ім пацвердзілася.

«Кожнае слова Крышцiяну Раналду, якое было сказана мне аб хваробах «Манчэстэр Юнайтэд» – пацвердзілася», – напісаў Морган у твітары.

У лістападзе 2022 года партугальскі форвард «чырвоных дʼяблаў» Крыштыяну Раналду раскрытыкаваў клуб за адсутнасць структурнага прагрэсу.

Пасля гэтага інтэрвʼю Раналду і «Манчэстэр Юнайтэд» скасавалі кантракт, разлічаны да лета 2023 года. Пасля футбаліст падпісаў дамову з «Аль-Насром».

У гэтым сезоне пасля 36 згуляных матчаў у АПЛ «чырвоныя дʼяблы» знаходзяцца на 8-й пазіцыі ў турнірнай табліцы Прэмʼер-лігі і маюць у сваім актыве 54 ачкі.