Усе навіны

Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ дапушчана ў нейтральным статусе на сусветныя спаборніцтвы

23 сакавіка, 15:13

Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ дапушчана ў нейтральным статусе на сусветныя спаборніцтвы пра гэта паведамілі Дзмітрый Натынчык і Марына Літвінчук.

– У дакуменце пазначана, што рашэнне можа быць зменена ў любы момант. Думаю, яны яго яшчэ будуць правяраць. Мы рыхтуемся да гульняў БРІКС. Мы да гэтага ставімся роўна, нават ні ў кога не з'явілася ўсмешкі на твары, – сказаў Натынчык.

– Маленькімі літарамі напісана, што гэтае рашэнне яшчэ будзе разглядацца МАК, таму думаю, што якія-небудзь змены яшчэ могуць быць. Пакуль дапушчаныя ўсе спартсмены і трэнерскі склад, – сказала Літвінчук.