Усе навіны

Андрэй Багдановіч: «У жаночага веславання свая спецыфіка: на першай трэніроўцы ўсё нармальна, на другой ужо нешта ім не падабаецца»

5 лютага, 16:41

Экс-весляры Аляксандр Багдановіч (цяпер кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі) і Андрэй Багдановіч (працуе трэнерам зборнай Беларусі па веславанні) распавялі пра сваю цяперашнюю працу.

– Андрэй, а ты часта ходзіш на хакей?

– Часам бываю, але рэдка. На «Дынама».

– Саша, калі апошні раз быў на веславанні?

– На Кубку Беларусі гэтым летам. Сачу за ўсімі спаборніцтвамі, цікавасць не страціў.

– Калі табе прапанавалі ўзначаліць Федэрацыю хакея Беларусі, якія пачуцці адчуў?

– Я адказны чалавек, таму спачатку падумаў: а што, калі не атрымаецца, падвяду людзей?

– Андрэй, а табе як працаваць з дзяўчатамі?

– У жаночага веславання свая спецыфіка. Трэба да кожнай спартоўкі знайсці падыход. Уявіце: прыходзяць дзяўчынкі на першую трэніроўку – усё нармальна, на другую – ужо нешта ім не падабаецца. Тут трэба быць яшчэ і псіхолагам.

– Як наогул справы ў жаночай каманды канаістак?

– З таго пакалення, што лічыцца старэйшым, засталіся толькі Лена Наздрова і Оля Клімава. Клімава, хутчэй, экіпажніца, Наздрова – адзіночніца, яна была лідэрам на неалімпійскай дыстанцыі 500 метраў. Цяпер на 200 метраў маладая дзяўчынка падае надзеі, – сказаў Андрэй Багдановіч.