Усе навіны

Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Макаранка: «Ніхто са спартовых начальнікаў на 86 не павіншаваў. Думаеце, я моцна пакрыўдзіўся?»

12 кастрычніка, 17:43

Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Сяргей Макаранка расказаў пра жыццё на пенсіі.

– Мне больш скардзяцца. Нядаўна адзін чэмпіён сказаў: маўляў, вось у мяне быў дзень народзінаў, і хоць бы хто са спартовых начальнікаў павіншаваў. Дык і я таксама нічога на свае 86 не дачакаўся. Думаеце, я моцна пакрыўдзіўся?

Усё, што ад людзей залежыць. Я ж ганаровы грамадзянін і Брэста, і вобласці. Дык мне ажно 8 кіраўнікоў адтуль віншаванні даслалі! Яны мяне часта клічуць да сябе на мерапрыемствы. Ніколі не адмаўляю. Раней сам за рулём, але зараз ужо не рызыкую. Так яны машыну з кіроўцам спецыяльна для мяне камандзіруюць.

Прыемна ж, пагадзіцеся, – сказаў Макаранка.