Праз траўму Сабаленка прайшла сваю найлепшую сяброўку ў Штутгарце – адна плакала на корце, другая ледзь трымалася
Беларуска зноў мае намер здабыць Porsche за 140к долараў.
На грунтавы пяцісотнік у Штутгарце збіраюцца практычна ўсе зоркі жаночага тэніса. У мінулым годзе з топ-10 не даехала толькі адна. Уласна, як і гэтым разам – дзесьці згубілася грачанка Марыя Сакары.
Такая папулярнасць турніру звязаная не толькі з класічным грашовым прызам (сёлета ён складае 123 480 еўра) і пунктамі ў сусветны рэйтынг, але і аўтамабілем ад Porsche. У гэтым годзе пераможца атрымае новенькі Taycan 4S Sport Turismo. Яго кошт у салоне каля 143 тысяч долараў:
Пра перамогу ў Штутгарце даўно марыць Арына Сабаленка, але ўвесь час яна спыняецца за крок ад машыны класа «люкс». У 2021 годзе ў фінале саступіла аўстралійцы Эшлі Барці (6:3, 0:6, 3:6). У 2022-м і 2023-м – польскай тэнісістцы Ізе Свёнтак (2:6, 2:6) і (3:6, 4:6 адпаведна).
Пасля трэцяга прайгранага фіналу запар Сабаленка нават жартам звярнулася да спонсараў турніру з просьбай выдаць ёй машыну пры ўмове чарговага выхаду ў фінал. А яшчэ ўсур'ёз паабяцала прыязджаць у Штутгарт, пакуль не возьме галоўны прыз:
Сабаленка пакуль што слова трымае і сёлета на прыехала турнір. Падпісантка за рэпрэсіі ўжо паспела заявіць пра надзею «нарэшце» выйграць турнір. Дзякуючы высокаму рэйтынгу яна стартавала з другога кола, дзе ў суперніцы ёй выпала сяброўка – іспанка Паўла Бадоса (WTA 93). Тая самая, якая ведае ўсё пра смерць Канстанціна Кальцова, але абяцала Сабаленцы публічна пра гэта не гаварыць.
Дарэчы, гэтымі днямі паміж імі адбылася цікавая сітуацыя. У іспанскі спыталі, хто з'яўляецца яе найлепшай сяброўкай у туры. Тая назвала туніску Онс Жабер. На што Сабаленка пакрыўдзілася і напісала: «Добра, пакуль, Паўла. Ты мяне страціла!». Бадосе давялося апраўдвацца: «Вы для мяне абедзве дарагія!»
Але вяртаймася да 1/8 фіналу ў Штутгарце. Першы сэт узяла на тай-брэйку Сабаленка 7:6 (7:4). Другі застаўся за Бадосай – 6:3. А ў трэцім пры ліку 3:3 іспанка знялася праз траўму. Пасля завяршэння матча тэнісісткі абняліся ля сеткі, а Бадоса заплакала на плячы сяброўкі:
– Думаю, што ў гэтай спаборніцкай атмасферы вельмі важна мець сябра. Я люблю гэтую дзяўчыну, і мне так дрэнна праз тое, што яна адчувае сябе не найлепшым чынам. Я літаральна збіралася заплакаць.
Спачуваю ёй і вельмі спадзяюся, што яна адновіцца як мага хутчэй і будзе рыхтаваць да турніру ў Мадрыдзе. Яшчэ раз выказваюся падзяку, што ў мяне ёсць такая сяброўка, як Паўла, – сказала пасля матчу Сабаленка.
Сабаленка і Бадоса трэці год запар сышліся на грунце Штутгарта, і кожны раз беларуска аказвалася мацнейшай за сяброўку. А ўвогуле беларуска атрымала 4-ю перамогу запар над іспанкай пасля двух паразаў у іх сустрэчах.
У чвэрцьфінале Сабаленка сустрэнецца з пераможцай паядынку паміж чэшкай Маркетай Вандроўшавай (8 WTA) і расіянкай Анастасіяй Патапавай (36 WTA).