Tribuna/Хакей/Блогі/Яшчэ нядаўна Сабаленка хвалілася калье ад Кальцова і казала, што мае хлопца, а аказалася, што да трагедыі яны разышліся

Яшчэ нядаўна Сабаленка хвалілася калье ад Кальцова і казала, што мае хлопца, а аказалася, што да трагедыі яны разышліся

Зусім нечаканае.

Яшчэ нядаўна Сабаленка хвалілася калье ад Кальцова і казала, што мае хлопца, а аказалася, што да трагедыі яны разышліся

Амаль двое сутак спатрэбілася Арыне Сабаленка, каб адрэагаваць на смерць чалавека, з якім была разам амаль чатыры апошнія гады. Увесну 2020-га стала вядома, што былы гулец зборнай Беларусі па хакеі сышоў ад жонкі да тэнісісткі. У ноч з 18 на 19 сакавіка 2024-га Кальцова не стала – ён выпаў з 23-га паверха гатэля St. Regis Bal Harbour Resort у Майамі (для паліцыі прыярытэтнае тлумачэнне здарэння – самазабойства).

Спярша па сітуацыі выказалася адна з найлепшых сябровак беларускай тэнісісткі – яе калега-суперніца па корце Паўла Бадоса. Іспанка заявіла, што ведае ўсю сітуацыю, аднак дэталі паведамляць адмовілася, бо дала такое абяцанне Сабаленке. Ну а праз некалькі гадзін тая сама выступіла з заявай у сваіх сацыяльных сетках: папрасіла паважаць яе прыватнае жыццё і назвала тое, што здарылася, трагедыяй, але больш за ўсё здзівіла паведамленнем, што яны з Кальцовым больш не былі разам.

А яшчэ нядаўна Сабаленка і Кальцоў выглядалі шчаслівай парай, а словы тэнісісткі на смерць, як аказалася, былога бойфрэнда – першая публічная заява пра расстанне.

На 14 лютага гэтага года закаханы хакеіст парадаваў сваю дзяўчыну дарагім падарункам – калье ад брэнда Cartier за 9 тысяч еўра, чым яна пахвалілася ў сябе ў інстаграме:

А яшчэ расійскі хакейны аглядальнік Павел Лысенкоў у сваім тэлеграм-канале падзяліўся скрыншотам, на якім Сабаленка называе Кальцова «каханым», а той ёй адказвае смайлікамі ў выглядзе сэрца. Экраннае фота нібыта зробленае два тыдні таму:

Мяркуючы па інтэрфейсе, гэта скрын з інстаграма, але ў Сабаленкі такога паста ў публічным акаўнце на сёння няма. Кальцоў вёў закрыты інстаграм, а ў тэнісісткі яшчэ ёсць другая старонка, доступ да якой абмежаваны.

Зрэшты, нешта дзіўнае пра сваё прыватнае жыццё Сабаленка сказала яшчэ 10 сакавіка. Праўда, выглядала гэта як абмоўка. У інтэрв'ю падчас турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША), расказваючы пра цяжкасці тура, спартсменка згадала разлуку з бойфрэндамі, а не адным бойфрэндам. Сказаўшы гэта, яна весела рассмяялася.

«Самы цяжкі момант у тэнісе – калі ты адчуваеш сябе прыгнечаным, не гуляеш на сваім узроўні. І знаходзішся ўдалечыні ад сваёй сям'і, ад сваіх сяброў, ад сваіх хлопцаў. Ой, божачка, хлопцаў... У мяне толькі адзін! Давайце перазапішам гэта», – сказала Сабаленка.

Сёння кейс Сабаленкі-Кальцова ў дэталях усё больш нагадвае сітуацыю, у якую патрапіла іншая беларуская топ-тэнісістка – Вікторыя Азаранка. У лістападзе 2012-га ўкраінскі тэнісіст Сяргей Бубка, якога на той момант усе лічылі яе хлопцам, выпаў з акна апартаментаў з трэцяга паверха. У адрозненне ад Кальцова, Бубка выжыў і нават спрабаваў вярнуцца ў прафесійны тэніс. Азаранка адведвала ўкраінца ў лякарні, але, як пазней аказалася, што на момант падзення яны ўжо былі не парай, а проста сябрамі:

Іншыя пасты карыстальніка

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 траўня, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 траўня, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 траўня, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 траўня, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 траўня, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 траўня, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
Усе пасты