Усе навіны

Нэльсана Піке могуць аштрафаваць на 1,6 млн фунтаў за расізм і гамафобію ў бок Хэмілтана

10 сакавіка 2023, 11:36

Федэральная пракуратура Бразіліі можа асудзіць трохразовага чэмпіёна «Формулы-1» Нэльсана Піке за расісцкія і гамафобныя выказванні ў бок Люіса Хэмілтана.

У мінулым годзе Піке, кажучы пра Хэмілтана, ужыў слова «neguinho», якое ў бразільскай мове з'яўляецца аналагам n-word. Пазней ён папрасіў прабачэння за свае словы, аднак указаў, што не ўкладваў у іх расісцкі падтэкст. Таксама Нэльсана абвінавацілі ў гамафобных каментарах, якія ён даў у адным са старых відэа.

Пазоў у суд на Піке падало нацыянальнае ЛГБТ+ аб'яднанне Бразіліі. Яго ўдзельнікі патрабуюць каля 1,6 мільёна фунтаў стэрлінгаў на маральную шкоду.