Усе навіны

Хюлькенберг стане гоншчыкам «Заўбера» ў 2025 годзе

26 красавіка, 12:30

Гоншчык «Хаас» Ніка Хюлькенберг стане пілотам каманды «Заўбер» у 2025 годзе.

Хюлькенберг пакіне «Хаас» пасля заканчэння сезона-2024.

З сезона-2026 «Заўбер» будзе выступаць у «Формуле-1» як завадская каманда «Аўдзі». «Аўдзі» выкупілі кантрольны пакет акцый «Заўбера».

Паведамляецца, што з Хюлькенбергам быў падпісаны шматгадовы кантракт, але дэталі пакуль не паведамляюцца.

Хюлькенберг дэбютаваў у «Ф-1» у 2010 годзе ў складзе «Уільямса», з 2012 па 2019 год выступаў у складзе «Форс-Індыі» і «Рэно».

У канцы 2022 года стала вядома, што Ніка заменіць у Хаас Міка Шумахера.