Усе навіны

Сяргей Вязовіч: «Не паехаў бы на Алімпіяду ў нейтральным статусе, але кожны спартовец сам павінен вырашыць, ехаць ці не»

21 красавіка, 16:25

Кіраўнік каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч падзяліўся меркаваннем аб удзеле ў Алімпійскіх гульнях у нейтральным статусе.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

– У Расіі вялікая дыскусія па паездцы на Алімпійскія гульні. А як у Беларусі вырашаецца аналагічнае пытанне?

– Выкажу толькі сваю пазіцыю. Асабіста я не паехаў бы пры такіх умовах. Але шматлікія віды спорту на Алімпіядзе індывідуальныя, дзе чалавек марнуе ўсё жыццё, падводзячы сябе да гэтых спаборніцтваў.

Некаторыя наогул жывуць за межамі сваёй краіны, каб мець магчымасць спаборнічаць і трэніравацца, як тэнісісты.

– Не павінна быць ніякага ціску і загаду зверху?

– Так, спартсмен сам павінен вырашыць, ехаць яму ці не. Ніякага ўказу яму быць не павінна, – сказаў Вязовіч.