Усе навіны

Алонса вярнулі подыум на Гран-пры Саудаўскай Аравіі

20 сакавіка 2023, 10:56

Сцюарды «Формулы-1» адмянілі 10-секундны штраф пілота «Астан Марцін» Фернанда Алонса на Гран-пры Саудаўскай Аравіі.

Іспанцу дадалі 10 секунд за няправільнае адбыванне першага штрафу – на старце Алонса пакаралі за няправільнае размяшчэнне на рашотцы.

З-за 10-секунднага штрафу Алонса апусціўся з трэцяга месца на чацвёртае, аддаўшы подыум пілоту «Мэрсэдэса» Джорджу Расэлу. «Астан Марцін» заявілі пра намер абскардзіць рашэнне сцюардаў.

Каманда даказала, што дотык дамкрата не падпадае пад «працу супрацоўніка з машынай».

Гэты подыум стаў для 41-гадовага гоншчыка 100-м у кар'еры. Гэта другі запар подыум для Алонса ў гэтым сезоне і ў складзе каманды «Астан Марцін» – на Гран-пры Бахрэйна ён таксама быў трэцім.