Усе навіны

Хэмілтан стаў першым пілотам у гісторыі «Формулы-1», які заваёўваў подыумы 17 сезонаў запар

2 красавіка 2023, 14:04

Гоншчык «Мэрсэдэса» Льюіс Хэмілтан стаў другім на Гран-пры Аўстраліі.

Гэта першы подыум для Льюіса ў гэтым сезоне.

Сяміразовы чэмпіён стаў першым пілотам у гісторыі, якому ўдалося заваяваць подыумы 17 сезонаў запар.

Хэмілтан трапляў у топ-3 з 2007 года. Подыум у Мельбурне – 192-і ў кар'еры брытанца – ён рэкардсмен па гэтым паказніку.

На другой пазіцыі ідзе Міхаэль Шумахер – 15 сезонаў запар з подыумамі, Себасцьян Фетэль – трэці – 14 сезонаў.