Усе навіны

«Хонда» і «Астан Марцін» блізкія да заключэння пагаднення аб партнёрстве з 2026 года

10 траўня 2023, 21:12

«Хонда» і «Астан Марцін» набліжаюцца да заключэння дамоўленасці аб тэхнічным партнёрстве, паведамляе The Race.

«Астан Марцін» вядзе перамовы з «Хондай», паколькі каманда імкнецца атрымаць магчымасць працаваць з незалежным вытворцам, а не быць кліенцкай камандай «Мэрсэдэса».

«Хонда» плануе выступаць у «Формуле-1» як вытворца рухавікоў пры новым тэхнічным рэгламенце, які пачне дзейнічаць з 2026 года.

Раней «Астан Марцін» разглядалі магчымасць стварыць уласнае маторнае падраздзяленне, але затым ад гэтых планаў было вырашана адмовіцца.