Усе навіны

Ферстапен апярэдзіў Алонса па колькасці поўлаў

27 траўня 2023, 18:51

Гоншчык «Рэд Бул» Макс Ферстапен выйграў кваліфікацыю Гран-пры Манака.

Ферстапен заваяваў трэці поул у гэтым сезоне і 23-й у кар'еры. Па агульнай колькасці поулаў Ферстапен апярэдзіў двухразовага чэмпіёна «Формулы-1» Фернанда Алонса з «Астан Марцін» (22 поўла).

Макс выйшаў на 13-е месца ў гісторыі па колькасці поўлаў. Лідарам па гэтым паказніку зʼяўляецца Люіс Хэмілтан.