Усе навіны

«Ферары» ўпершыню з 1965 года выйграла «24 гадзіны Ле-Мана»

11 чэрвеня, 18:47

Каманда «Ферары» выйграла гонку на цягавітасць «24 гадзіны Ле-Мана», якая адбылася ў Францыі.

У складзе «Ферары» выступілі былы гоншчык «Формулы-1» Антоніа Джавінаццы, Алесандра П'ер Гвідзі і Джэймс Калада.

На фінішы «Ферары» атрымалася апярэдзіць экіпаж «Таёты» ў складзе Брэндона Хартлі, Себасцьяна Буэмі і Рыа Хіракавы.

Для «Ферары» гэта першая перамога ў Ле-Мане з 1965 года. Апошні раз каманда прымала ўдзел у спаборніцтве ў 1973 годзе, калі заняла другое месца.