Усе навіны

Вязовіч пра перамогу на «Шаўковым шляху»: «МАЗ апынуўся самай хуткай машынай на гэтай гонцы, адной з самых хуткіх у свеце»

15 ліпеня, 23:36

Беларускі гоншчык Сяргей Вязовіч пракаментаваў перамогу свайго экіпажа на «Шаўковым шляху».

«Мы вельмі рады быць на фінішы. Доўгі шлях у 13 гадоў для нас. МАЗ упершыню прыняў удзел у «Шаўковым шляху» ў 2010 годзе і вось сёння мы нарэшце сталі пераможцамі гэтай найскладанейшай гонкі ў найскладанейшых умовах надвор'я – пайшоў дождж.

Мы, як заўсёды, выбралі нетрадыцыйную тактыку і пайшлі сёння ў атаку па слізкай дарозе. У нас выдатнае счапленне, шыны працуюць пышна, нідзе ні разу не паслізнуліся, не памыліліся, вельмі хутка «накацілі» Андрэю Каргінаву на 40-м кіламетры, прайшлі яго і трымалі добры тэмп да самага фінішу.

Я вельмі ўдзячны штурману за ўсю гонку – ён не дапусціў ніякіх памылак па навігацыі. Сёлета шыны выцягнулі нас на першае месца. Удзячны Менскаму аўтамабільнаму заводу і ўсім завадчанам – я ведаю, як яны за нас хварэюць і перажываюць.

Мы даставілі ім велізарнае задавальненне, МАЗ апынуўся самай хуткай машынай на гэтай гонцы, адной з самых хуткіх у свеце. Прадстаўляць Рэспубліку Беларусь – велізарны гонар для нас», – падзяліўся Вязовіч.