Усе навіны

Экіпаж «МАЗ-Спортаўта» Вязовіча выйграў ралі-рэйд «Шаўковы шлях»

15 ліпеня, 23:27

Экіпаж каманды «МАЗ-Спортаўта» Сяргея Вязовіча стаў пераможцам ралі-рэйду «Шаўковы шлях».

На заключным дзявятым этапе Ліпецк – Масква беларускі экіпаж фінішаваў другім, саступіўшы расійскай камандзе «КАМАЗ-майстар» пад кіраваннем Эдуарда Нікалаева.

Па выніках усяго ралі-рэйду экіпаж Сяргея Вязовіча паказаў найлепшы вынік – 24 гадзіны 22 хвіліны 14 секунд.