Усе навіны

Сяргей Вязовіч: «Сябры каманды «МАЗ-Спартаўта» – дзейныя працаўнікі завода. Штодня з 8:00 да 16:30 працуем на прадпрыемстве»

26 ліпеня, 16:53

Пілот і капітан «МАЗ-Спортаўта» Сяргей Вязовіч пракаментаваў перамогу каманды на ралі «Шаўковы шлях».

– Мы адчуваем як пачуццё гонару, так і пачуццё выкананай працы. Хаця для нас гэта не проста праца, гэта любімая справа. Мы прысвячаем гэтаму ўвесь свой час. У адрозненне ад іншых спартсменаў, мы, нагадаю, з'яўляемся дзейнымі работнікамі завода. Штодзень з 8:00 да 16:30 працуем на прадпрыемстве.

– Чаму раней не атрымлівалася перамагчы на «Шаўковым шляху»?

– Мы неаднаразова станавіліся прызёрамі гэтага ралі. І вось зараз нам гэтая гонка скарылася! Адным з ключавых фактараў стала тое, што ў такі няпросты час, час ізаляцыі спартсменаў, нам як камандзе ўдалося захаваць матывацыю на тым жа высокім узроўні. А для многіх спартоўцаў матывацыя зʼяўляецца ключавым фактарам. Трэба прымушаць сябе дзень за днём падтрымлiваць дысцыплiну. Дысцыпліна, у маім разуменні, – гэта прымушаць сябе кожны дзень рабіць вельмі цяжкія рэчы. Рады, што наша каманда здолела захаваць матывацыю, – сказаў Вязовіч.