Tribuna/Біятлон/Блогі/«Найгоршы трэнавальны дзень у маёй кар'еры». Біятланісты шакаваны станам трасы ў Аберхофе

«Найгоршы трэнавальны дзень у маёй кар'еры». Біятланісты шакаваны станам трасы ў Аберхофе

«Снег змяшаўся з пілавіннем, грунтам і камянямі».

5 студзеня, 04:15
«Найгоршы трэнавальны дзень у маёй кар'еры». Біятланісты шакаваны станам трасы ў Аберхофе

Праз цёплае надвор'е, даждж, а таксама спрагназаваны моцны вецер старт другога трыместра Кубка свету па біятлоне быў перанесены з 4 на 5 студзеня.

Нямецкі Аберхоф сустрэў зборныя плюсавой тэмпературай і жахлівым станам трасы. Па прагнозах надвор'я, тэмпература ў Аберхофе апусціцца да мінусовай толькі ў суботу. Тым часам арганізатары актыўна збіраюць снежную трасу з чаго ёсць – аднак якасць такога покрыва блізкая да катастрафічнай.

Аберхоф з пачатку 20 стагоддзя з'яўляецца цэнтрам для зімовых відаў спорту. Аднак сёння перажывае крызіс

Аберхоф - адзін з традыцыйных біятлонных этапаў КС і частка канону кожнага спаборніцкага сезону разам з яшчэ адной нямецкай трасай у Рупольдынгу.

Таксама там праводзяцца спаборніцтвы па санным і лыжным спорце, скачках на лыжах з трампліна, бабслею.

І, нягледзячы на развітую інфраструктуру і традыцыі, якія сыходзяць у пачатак 20 стагоддзі, у апошнія гады Аберхоф перажывае крызіс з якасцю арганізацыі турніраў і зменамі надвор'я. Нямецкія эксперты адзначаюць, што, знаходзячыся ў сярэднегор'і (каля 800 м над узроўнем мора), родны горад Андрэа Хенкель і Арнда Пайфера трапіў пад уплыў кліматычных змен у Еўропе.

І цяпер да праблем з рэзкімі зменамі і парывамі ветру, якія былі ўласцівыя і раней, дадаўся яшчэ і недахоп снегу.

Гэтая сітуацыя паўтараецца і пагаршаецца год ад года. Вось так траса выглядала ў 2020-м.

У мінулым годзе мужчынскі спрынт на чэмпіянаце свету ў Аберхофе ледзь не адмянілі праз моцны туман. Біятланісты спаборнічалі «нібы ў малацэ», казаў тады Юрай Санітра.

А потым пад пытаннем было правядзенне і эстафет ЧС-2023. Вядома, таксама праз надвор'е, бо ў дзень старту гонак парывы ветру дасягалі 85 км/г.

Сёлета сітуацыя яшчэ горшая – спартсмены шакаваныя ўмовамі трэнаванняў

Нарвежскае медыя NRK сабрала каментарыі топаў сваёй зборнай наконт стану трасы ў Аберхофе. Усе адзначаюць, што яна адна з найгоршых, што яны бачылі ў сваёй кар'еры.

Ёханес Бо: «Гэта, мабыць, найгоршыя ўмовы, якія я калі-небудзь сустракаў у Аберхофе. На трасе шмат кары і камянёў. Акрамя таго, месцамі вельмі мала снегу. Спускі былі небяспечнымі для жыцця.

Напэўна, у гэты дзень арганізатарам прыйшлося прыбіраць камяні з трасы, таму ніхто не расчышчаў друзлы снег і не чысціў дыванкі на стрэльбішчы».

Эндрэ Стрэмсхейм: «Жахліва. Тут зусім шалёныя ўмовы для трэніровак. Прынамсі, для мяне гэта рэкорд. Найгоршы трэнавальны дзень у маёй кар'еры. Снег змяшаўся з пілавіннем, грунтам і камянямі».

Інгрыд Ланмарк Тандрэвол: «Ужо некалькі гадоў запар у першы тыдзень студзеня тут былі няпростыя ўмовы. Ёсць шмат іншых месцаў, куды мы паедзем пазней, дзе ўмовы нават цяпер лепшыя. Так што, магчыма, варта нешта змяніць».

Нягледзячы на ўсё, этап КС у Аберхофе стартуе 5 студзеня мужчынскім спрынтам.

Фота: Petr Slavik / Instagram, IBU, NRK, oberhof.de

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты