Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Паглядзіце, якую прыгажосць паклалі ў браму «Партызані», што супернічалі з БАТЭ ў кваліфікацыі ЛЧ
Відэа

Паглядзіце, якую прыгажосць паклалі ў браму «Партызані», што супернічалі з БАТЭ ў кваліфікацыі ЛЧ

Такое і намінаваць на прэмію Пушкаша можна!

Аўтар — Alex Zagorski
19 верасня, 15:26
Паглядзіце, якую прыгажосць паклалі ў браму «Партызані», што супернічалі з БАТЭ ў кваліфікацыі ЛЧ

Адзіны поспех ў еўракубкавай кваліфікацыі бягучага сезона БАТЭ атрымаў над албанскім «Партызані» – пасля нічыі ў першым матчы перамога ў другім (2:0) забяспечыла барысаўчанам мінімум плэй-оф адбору Лігі канферынцый, як след, нядрэнныя шансы на доўгачаканую групу. Але чым усё скончылася мы памятаем.

Тым часам «Партызані» ціхім ходам таксама дабраліся да вырашальнага раўнда кваліфікацыі ЛК, дзе мінімальна саступіў грознаму еўракубкаваму байцу «Астане» (0:1, 1:1) з беларусам Максам Эбонгам у складзе. Не пашанцавала, бывае, можна вяртацца ў родны чэмпіянат. Але і там не ўсё пайшло гладка – пасля перамогі ў першым туры тамтэйшай вышэйшай лігі на рахунку каманды з Тыраны дзве нічыі запара. Апошняя з іх адбылася ўчора, 18 верасня.

«Партызані» праводзілі хатні матч супраць «Эгнатыі» і на сёмай хвіліне павялі ў ліку. Але менш чым праз 15 хвілін госці адыграліся, і зрабілі гэта дзякуючы неверагоднаму голу Фернанда Медэйраша:

ВІДЭА (беражыце свае вушы, громкі гук дрэннай якасці)

Больш у матчы не забівалі – 1:1. Такую прыгажосць можна і на прэмію Ферэнца Пушкаша намінаваць!

Пасля трох тураў вышэйшай лігі Албаніі «Партызані» ідуць у сярэдзіне табліцы – 5 радок з 5-ю баламі. Няважны старт суперніка барысаўчан у чэмпіянаце.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты