Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/«Віцебск» усё ніяк не заляціць у топ-3 Д2: памылкі абароны выліліся ў разгром ад лідара лігі «Арсенала»
Відэа

«Віцебск» усё ніяк не заляціць у топ-3 Д2: памылкі абароны выліліся ў разгром ад лідара лігі «Арсенала»

Апошні гол як той фарт, якога зборнай не хапае.

Аўтар — Alex Zagorski
11 верасня, 09:59
«Віцебск» усё ніяк не заляціць у топ-3 Д2: памылкі абароны выліліся ў разгром ад лідара лігі «Арсенала»

Вышэйшая ліга падчас міжнародных матчаў сышла на паўзу, затое дывізіён рангам ніжэйшы спакойна сабе жыве. І ў мінулыя выходныя там адбылася падзея, якая заслугоўвала ўвагі: 9 верасня ў 23-м туры гулялі «Арсенал» і «Віцебск», 1-е і 4-е месца ў табліцы.

Гульня мела важнае значэнне для віцьбічаў: пасля няўпэўненага старту каманда, якая сваёй мэтай ставіць вяртанне ў Д1, усё ніяк не можа патрапіць і замацавацца ў топ-3. Нагадаем, у вышэйшую лігу наўпрост выходзяць першае і другое месца, трэцяя каманда згуляе ў стыках з 14-м месцам «вышкі». Але навязаць нейкую барацьбу лідару чэмпіянату ў падапечных Аляксандра Паўлава зусім не атрымалася.

Першы мяч у браму «Віцебска» заляцеў ужо на чацвёртай хвіліне – цэнтральныя абаронцы чамусьці пакінулі без увагі Альберта Міхайлава:

На сыходзе 32-й хвіліны 19-гадовы Арсень Агееў на хуткасці адыграўся з Андрэем Леўкаўцом і тым жа Міхайлавым і разарваў абарону «паўночнікаў»:

Праз хвіліну Агееў зрабіў тое ж самае, але гэтым разам Дзмітрый Харытонаў стрэл пацягнуў:

У другім тайме, на 51-й хвіліне Міхайлаў зрабіў дубль – яго зноў не ўтрымалі цэнтральныя абаронцы:

На 64-й хвіліне «Віцебск» нарэшце мог адкрыць лік, але Арцём Сарока пацягнуў два ўдары расіяніна Вадзіма Ткачэнкі з вельмі блізкай дыстанцыі:

А праз трынаццаць абаротаў стрэлкі паўабаронца «паўночнікаў» Яўген Красноў з добрай пазіцыі пальнуў па таварышу:

У самым канцы матчу Агееў зноў накруціў абарону віцяблян і пацэліў у вароты. Здавалася, што Харытонаў уратаваў, але ад яго рукі мяч упаў у браму – ну што за няфарт!

0:4 – разгромная параза пакінула «Віцебск» на чацвёртым месцы першай лігі. Да візіту да «Арсеналу» каманда не прайгравала ў Д2 13 матчаў запар – ажно з 20 траўня. Затое ў апошніх трох турах віцьбічы ўвогуле ні разу не забілі. Таму ўсяго адна параза на гэтым адрэзку – не так ужо і дрэнна.

«Віцебск» мае гульню ў запасе, але пасля нядзельнай перамогі «Дняпра» над «Нівай» (2:1) магілёскі клуб апярэджвае «паўночнікаў» на тры пункты. Вось як выглядае топ-5 першай лігі на дадзены момант:

1. «Арсенал» – 57 пунктаў (22 матчы)

2. «Лакаматыў» – 50 (22)

3. «Дняпро» – 45 (22)

4. «Віцебск» – 42 (21)

5. «Макслайн» – 40 (21)

Да канца першай лігі-2023 застаецца 10 тураў. Ці здолее «Віцебск» выправіць становішча?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты