Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Папрокі раздражняюць «Дынама»: са Скрыпчанкі палез сарказм, у каментарах клуб апусціўся да пагроз

Папрокі раздражняюць «Дынама»: са Скрыпчанкі палез сарказм, у каментарах клуб апусціўся да пагроз

«Пакаленне стукачоў»?

Аўтар — KentYara98
27 лістапада, 13:56
4
Папрокі раздражняюць «Дынама»: са Скрыпчанкі палез сарказм, у каментарах клуб апусціўся да пагроз

26 лістапада мінскае «Дынама» датэрмінова аформіла чэмпіёнства, абгуляўшы ў перадапошнім туры чэмпіянату Беларусі «Белшыну». Але не ўсе аматары футбола парадаваліся гэтаму нават з ліку тых, хто яшчэ не нядаўна заўзеў за клуб. Пра гэта людзі пісалі ў каментарах пад пастамі ў спартовых пабліках. А некаторя прыйшлі са сваім меркаваннем і ў афіцыйныя акаўнты мінскага «Дынама».

У ticktok-акаўнце бела-блакітных здарылася незвычайная сітуацыя. Адзін з карыстальнікаў сацсеткі рэзка заявіў, што чэмпіёнства «Дынама» здарылася дзякуючы суддзям і па ўказцы Лукашэнка (менавіта яго часта з сарказмам называют «крэпкім хазяйственікам»). У адказ ад прадстаўніка клуба, які вядзе акаўнт, прагучала пагроза.

Гэта не адзіны каментар пад відэа, у якім карыстальнікі пісалі пра ўплыў судзейства на чэмпіёнства «Дынама», але іншыя меркаванні альбо ігнараваліся, альбо адказ быў у іншым стылі.

Варта зазначыць, што судзейскіх скандалаў у матчах «Дынама» амаль не было, іншая справа, што адміністратыўнымі метадамі быў разбураны склад БАТЭ, а «Шахцёр» пацярпеў за свае махінацыі.

Вельмі падобна, што камусьці ў клубе надакучыла адказваць на кпіны і папрокі, бо крыху пазней з'явіўся пост з заклікам не стрымліваць сябе ўсім тым, хто піша пра суддзяў, БАТЭ і іншае.

Прыкладна адразу пасля чэмпіёнства ў адпаведным духу пра крытыку выказаўся і галоўны трэнер «Дынама» Вадзім Скрыпчанка - саркастычна падзякаваў незадаволеным, хаця ў тоне спецыяліста чуваць раздражненне.

Іншыя пасты блога

Усе пасты