Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Рэжымнікі назвалі сутэнёрам хлопца з вопытам у сістэмах мінскага і брэсцкага «Дынама» – нават паказалі цэны на «паслугі»

Рэжымнікі назвалі сутэнёрам хлопца з вопытам у сістэмах мінскага і брэсцкага «Дынама» – нават паказалі цэны на «паслугі»

Але пакуль асудзілі па адміністрацыйным артыкуле.

Аўтар — Pam-pam
13 лютага, 23:59
Рэжымнікі назвалі сутэнёрам хлопца з вопытам у сістэмах мінскага і брэсцкага «Дынама» – нават паказалі цэны на «паслугі»

13 лютага звязаныя з рэжымнымi «сiлавiкамi» крынiцы заявiлi, што злавiлi «сутэнёра», i апублiкавалi відэа з затрыманым. На камеру малады чалавек сказаў, што нiбыта арганізоўваў сустрэчы за грошы для адной з дзяўчат, якую яму параіў сябра. Па «прызнанні» на відэа, за адну з сустрэч з кліента ўзялі 200 рублёў, з якіх 100 хлопец забраў сабе. Але таксама ў каналле выклалі перапіску з расцэнкамі: ад імя дзяўчыны гадзiнная сустрэча ацэньвалася ў 150 рублёў, аральны сэкс у машыне – у 60.

Па словах затрыманага, у яго задачы ўваходзіў пошук мужчын для знаёмай, якія гатовыя былі плаціць. У канцы роліка, пасля ўдакладняючых пытанняў ад скажонага голасу за кадрам, хлопец кажа, што разумее, што здзейсніў злачынства, і раскайваецца.

Але, канешне, усiм заявам, якiя робяцца ў палоне «сiлавiкоў», верыць зусiм не варта. Вось у канале, напрыклад, напicалi, што вынiкам заяўленай «дзейнасцi» хлопца нiбыта стала «разбураная кар’ера футбаліста». Пры гэтым насамрэч затрыманы скончыў са спробамi прабiцца ў белфутбол ужо даўно.

На вiдэа не было названае прозвiшча хлопца. Як высветлiла «Трыбуна», затрыманы – 24-гадовы Вадзім Фядосік. Хлопец з Iвацэвiчаў займаўся футболам у моладзевых камандах мінскага «Дынама» і гуляў на пазіцыі паўабаронцы. У сезоне-2015/16 ён нават вызначыўся хет-трыкам у вароты аднагодкаў з «Нёмана» (3:0), пасля чаго даў ганарлівае інтэрвʼю.

У 2016 годзе Фядосік трапіў у выязны склад зборнай Беларусі U-17 пад кіраўніцтвам Кірыла Альшэўскага на турнір развіцця UEFA. Тады беларускі спэцыяліст адабраў у паездку 20 гульцоў.

У студзені 2017-га малады паўабаронца перабраўся ў «Івацэвічы» – каманда выступала ў чэмпіянаце Брэсцкай вобласці. Фядосік згуляў два матчы ў Кубку Беларусі-2017/18 – у першым кваліфікацыйным раўндзе турніру правёў 90 хвілін у гульні з «Клецкам» (Д3) (5:0), а на наступным этапе супраць мінскага «Тарпеда» быў заменены на 79-й хвіліне. Тады «Івацэвічы» буйна прайгралі (0:5).

Летам 2017-га 17-гадовы Фядосік перайшоў у дубль брэсцкага «Дынама», дзе правёў два гады. Свой апошні афіцыйны матч футбаліст згуляў у чэрвені 2019-га, калі выйшаў на 13 хвілін супраць «Гомеля» (1:0). У 2021-м хлопец мог вярнуцца ў футбол, аднак далей за ўваходжанне ў заяўку «Івацэвічаў» ужо ў Д3 справа не дайшла.

У асабістых сацсетках хлопца даўно няма ніякіх актыўнасцяў – апошні пост у інстаграм на дзесяць тысяч падпісчыкаў апублікаваны ў траўні 2022-га. Тады ж перастала абнаўляцца і старонка VK.

Пра затрыманне хлопца «сіліавікамі» стала вядома 12 лютага. Паводле інфармацыі «Еўрарадыё», яго асудзілі за «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» па адміністрацыйным артыкуле.

Цяпер жа ў дачыненні да былога спартсмена распачатыя адразу тры крымінальныя справы. Яго абвінавачваюць ва ўцягванні ў прастытуцыю маладых дзяўчат, а таксама ў вырабе парнаграфіі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты