Зборная Іспаніі распачала цэлую кампанію па прыцягненню ўвагі да дзяцей з аўтызмам – натхніліся прыкладам Арэаля?
Прыгажосць дня 👏🏻
2 дні таму мы ўжо пісалі пра тое, як брамнік англійскага «Вест Хэма» Альфонс Арэаля выйшаў на матч АПЛ у навушніках дзеля таго, каб падтрымаць хлопчыка з аўтызмам, які выводзіў яго на поле.
Учора выявілася, што гісторыя атрымала працяг – гэтым разам у Іспаніі. Альвара Марата і Дані Карвахаль выйшлі на матч кваліфікацыі да ЧЕ-2024 супраць Шатландыі у суправаджэнні дзяцей з аўтызмам, і таксама ў спецыяльных навушніках.
Як распавялі на афіцыйным сайце «Фурыя Роха», яны запусцілі спецыяльную ініцыятыву па прыцягненню ўвагі да людзей, што церпяць ад аўтыстычнага расстройства. На тым жа матчы супраць шатландцаў, што праходзіў на стадыёне ў Севілье, для асаблівых дзяцей і іх сем'яў зрабілі спецыяльны пакой адпачынку, а таксама выдавалі шлемы з шумапрыглушэннем. Раней іспанцы ладзілі такую ж акцыю на матчы жаночай каманды.