Tribuna/Кіберспорт/Блогі/EA Sports FC 24 заменіць легендарную серыю відэагульняў FIFA – вось што пра гэта вядома

EA Sports FC 24 заменіць легендарную серыю відэагульняў FIFA – вось што пра гэта вядома

FIFA 23 стане апошняй версіяй з такой назвай.

Аўтар — Бона Сфорца
15 красавіка 2023, 15:24
EA Sports FC 24 заменіць легендарную серыю відэагульняў FIFA – вось што пра гэта вядома

Пасля амаль 30-гадовай плённай і паспяховай супрацы шляхі FIFA і EA Sports разыходзяцца – FIFA 23 стане апошняй версіяй гульні з такой назвай. Наступны рэліз будзе называцца EA Sports FC 24.

Нядаўна прадставілі афіцыйны лагатып гульні.

Вось чым яна будзе адрознівацца ад папярэднікаў і што ў яе будзе новага.

Ліцэнзія

Першае і, магчыма, пакуль што адзінае сур'ёзнае пытанне, якое сапраўды турбуе геймераў, звязанае з ліцэнзіяй. Шмат карыстальнікаў перажываюць, што ў новай гульні не будзе любімых АПЛ ці Лігі чэмпіёнаў і іншых чэмпіянатаў ці турніраў, клубаў, ліцэнзійных форм, аблічча футбалістаў і інш.

Так, пакуль што не ўсе лігі і клубы афіцыйна абвясцілі пра супрацоўніцтва з кампаніяй, аднак чакаецца, што ў EA Sports 24 будзе па меншай меры не менш ліцэнзійных ліг, чым у FIFA 23, дзе іх больш за 30. Спіс усіх, хто ўжо дакладна будзе прадстаўлены ў гульні, знаходзіцца тут (ён увесь час абнаўляецца).

Ніхто не выключае, што ў гульні застануцца клубы, якія праз сваю супрацоўніцтва з Konami і eFootball (раней называўся Pro Evolution Soccer) будуць мець іншыя назвы і гульнявыя формы, як, напрыклад, шэраг клубаў Серыі А ў FIFA 23 – Bergamo Calcio («Аталанта»), Latium («Лацыа»), Napoli F.C. («Напалі») і Roma F.C. («Рома»). Але ж у цэлым з вялiкiх страт – толькi чэмпіянату свету.

Ultimate Team

На месцы застаецца i любімы рэжым фіфераў (так іх яшчэ доўга будуць называць).

FUT – гэта ўжо сапраўдны брэнд у свеце гульняў, таму, магчыма, у новай частцы гульні назва FIFA Ultimate Team зменіцца на нешта накшталт Football Ultimate Team.

Рэжым штогод прыносіць кампаніі мільярды долараў дзякуючы пастаянным данатам геймераў, на якія яны могуць купляць пакеты. Тым не менш, на EA Sports 24 блогеры абвяшчаюць пра увядзенне ў гульню «дынамічных пакетаў», якія павялічваюць верагоднасць атрымаць футбаліста з высокім рэйтынгам або гульца, які ўдзельнічае ў любой падзеі.

З'яўленне такіх пакетаў моцна паўплывае на трансферны рынак унутры рэжыму. Адзін з самых вядомых FIFA-iнсайдараў сказаў, што ў новай частцы гульні рынак зведае самыя вялікія змены за ўсе часы, і больш за ўсё ад гэтага пацерпяць трэйдэры (тыя, хто масава купляе гульцоў па нізкіх коштах і прадае па больш высокіх).

Яшчэ адна будучая адметнасць FUT – наяўнасць у ім жаночага футбола. У EA Sports 24 чакаюць «змешаны» рэжым Ultimate Team, у якім у адной камандзе могуць быць і футбалісты, і футбалісткі. Але афіцыйнага пацверджання пакуль няма.

Жаночы футбол

Разам з дэбютам у рэжыме Ultimate Team жаночы футбол будзе працягваць развівацца ў EA Sports 24. Жаночая Ліга чэмпіёнаў, поўныя чэмпіянаты Англіі, Францыі і ЗША ўжо афіцыйна з'явяцца ў гульні, абвяшчэнне пра прысутнасць яшчэ большай колькасці ліг і клубаў чакаецца бліжэйшым часам.

Таксама ходзяць чуткі, што ў гульні можна будзе запусціць рэжым кар'еры з жаночымі камандамі.

Рэжым кар'еры анлайн

Рэжымы Kick Off (матч), Tournament (турнір), Online Seasons, Pro Clubs і VOLTA Exhibition таксама застаюцца ў гульні, але больш за ўсё чакаюць абноўлены рэжым кар'еры, які будзе падзелены на 3 часткі: звычайны, жаночы і онлайн.

Кар'ера анлайн – гэта тое, чаго геймеры хацелi ад распрацоўшчыкаў шмат гадоў. У ім усё адбываецца як у звычайным рэжыме, але матчы можна будзе згуляць анлайн са сваімі сябрамі або іншымі карыстальнікамі.

А што тады з FIFA?

Яшчэ ў мінулым годзе на афіцыйным сайце мiжнароднай федэрацыі футбола з'явілася інфармацыя, што арганізацыя плануе стварыць канкурэнцыю EA Sports.

Аднак у гэтым годзе альтэрнатыўную версію гульні можна не чакаць. Магчымая прычына – анамальна вялікія грошы, якія ФІФА патрабуе ад патэнцыйных выдавецтваў. Праз гэтага існуе тэорыя, што ФIФА будзе намагацца зрабіць гульню сама.

Аднак Джані Інфантына сказаў, што «новая гульня – гэта будзе FIFA 25, 26 або 27 – стане найлепшай відэагульнёй для кожнай дзяўчынкі і для кожнага хлопчыка». І паведаміў, што «хутка» пра гэта будуць навіны.

Дата рэлізу

Раней была інфармацыя, што EA Sports 24 выйдзе раней, чым папярэднія версіі FIFA – яшчэ летам. Аднак iнсайдары сцвярджаюць, што афіцыйны рэліз адбудзецца 29 верасня 2023 года.

Наконт новай гульні ёсць шмат розных інсайдаў. Напрыклад, што EA Sports 24 будзе бясплатнай, з'явяцца рэжымы Free Roam (астатні свет), а ў кар'еры з'явіцца магчымасць кіраваць камандай U-23. Многія з гэтых інсайдаў яшчэ не пацверджаны.

Фота: EA Sports, GamesRadar, The18

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты