Усе навіны

Васілевіч пра Д3: «Мясцовыя органы, па вялікім рахунку, ужо вызначыліся і правялі першы тур»

6 траўня, 22:10

Першы намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч пракаментаваў вынікі пасяджэння Выканкама федэрацыі, паводле вынікаў якога для правядзення Д3 быў вызначаны фармат чэмпіянатаў абласцей і Мінска.

– Фармат другой лігі ўжо вызначаны?

– Паўтаруся, першая частка – рэгіянальны фармат, у якім удзельнічаюць каманды, якія падалі заяўкі ў абласныя федэрацыі футбола, мясцовыя органы цалкам вызначаюць, якім чынам яны будуць праводзіць гэтыя турніры, як будуць дзяліцца. Па вялікім рахунку, усе яны ўжо вызначыліся і правялі першы тур. Пасля гэтага ў верасні будуць адабраныя дзве-тры каманды з кожнага рэгіёну і сфармуюцца 16 найлепшых каманд, якія будуць змагацца за чэмпіёнства ў другой лізе, – адзначыў Васілевіч.