Tribuna/Футбол/Блогі/Пампезны фінал Каралеўскай лігі Піке: 92 000 на Камп Ноу, смешны сусветны рэкорд, скандаванне «SIIIUUU» і Месі

Пампезны фінал Каралеўскай лігі Піке: 92 000 на Камп Ноу, смешны сусветны рэкорд, скандаванне «SIIIUUU» і Месі

Жэрар прынёс «Барсе» 2,5 млн еўра за адзін вечар на родным стадыёне.

28 сакавіка 2023, 06:08
Пампезны фінал Каралеўскай лігі Піке: 92 000 на Камп Ноу, смешны сусветны рэкорд, скандаванне «SIIIUUU» і Месі

Калі вы думаеце, што ўвесь толькі і робіць, што сочыць за кваліфікацыяй на Еўра-2024, то вельмі памыляецеся. Самая папулярная падзея ў футболе 26 сакавіка адбывалася зусім не там. Ёю стаў фінал чатырох Каралеўскай лігі Піке.

Вось тут мы падрабязна расказвалі, што гэта ўвогуле такое:

Але тое, што днямі адбывалася на Камп Ноу, заслугоўвае асобнага апісання. Па-першае, фінал наведалі 91 594 гледачы (пры магчымых 99 354). Збольшага гэта звязана з тым, што самы танны білет каштаваў усяго 10 еўра, але, здаецца, нават калі б цана была сама меней удвая вышэй, усё роўна ўдалося б сабраць такія ж лічбы.

Для разумення ў гэтым сезоне Ла Лігі «Барселона» толькі двойчы сабрала больш балельшчыкаў, чым учора прыйшло на фінал медыялігі (супраць «Альмерыі» 92 605 і супраць «Рэала» 95 745). Дарэчы, па пакуль не пацверджанай інфармацыі, «Барселона» зарабіла за гэты вечар каля 2,5 мільёна еўра. Нядрэнна, праўда?

Яшчэ адзін дзіўны факт – у анлайне за фіналам чатырох сачылі каля 2 мільёнаў чалавек. У той час, калі сярэднестатыстычны матч чэмпіянату Іспаніі збірае каля 300-500 тысяч гледачоў.

Ажыятаж быў вар'яцкім. Паглядзіце, як сустракалі каманды.

На пачатку вечара блогер xBuyer спытаў гледачоў, ці жадаюць яны, каб у каталонскі клуб вярнуўся Ліянэль Месі. Тыя адказалі ухвальным воклічам, а затым пачалі скандаваць «Месі, Месі».

Але гэта ніяк не перашкодзіла заўзятарам крычаць таксама і SIIIUUU, якім уславіўся Крышціяну Раналду. Гэта адбылося пасля гола блогера DjMariio у серыі пенальці, у якой удзельнічалі прэзідэнты клубаў Каралеўскай лігі. Ён фанат «Рэала» і бос каманды Ultimate Móstoles.

Разам з усімі за мерапрыемствам з трыбун назіраў прэзідэнт «Барсы» Жаан Лапорта – і стаў аўтарам аднаго з самых смешных момантаў вечара. Калі заўзятары пачалі крычаць «Хто не скача, той заўзее за «Мадрыд», Лапорта падняўся з крэсла і пачаў скакаць.

А зараз рубрыка «Дурныя рэкорды». Учора на галоўным стадыёне Барселоны быў устаноўлены адзін з такіх. Усім гледачам падарылі папяровыя маскі ў форме караля – лагатыпа турніру. Калі яны надзелі іх, то ўстанавілі рэкорд па колькасці людзей, якія адначасова апранулі маскі. Раней рэкордны паказчык кнігі Гінэса складаў 30 тысяч чалавек.

Дарэчы, цікава, што поле скарацілі да 50 на 30 метраў – спецыяльна для гульні 7 на 7.

А, пра футбол. Пераможцай першага сезона стала каманда «Эль Барыа», якая разграміла ў гранд-фінале «Анікіладарэс» з лікам 3:0.

Вяртанне адбудзецца ўжо хутка – 7 мая стартуе новы розыгрыш.

Каралеўская ліга будзе пашырацца. І аб'яўляе яна пра гэта вельмі арыгінальна. Пра тое, што ў хуткім часе праект Піке прыйдзе і ў Паўднёвую Амерыку, заўзятары даведаліся з відэароліка.

Хтосьці выкрадае Жэрара, былы абаронца сядзіць прывязаным да крэсла і глядзіць на экран. Там да яго звяртаецца чалавек у масцы: «Тут толькі адзін кароль. Я хачу каманду ў Кінгс Лізе». Пад маскай – яго стары сябар Неймар.

Дарэчы, сам Неймар, а таксама Раналдзіньё і Раналда прысутнічалі ў гэты вечар на Камп Ноу. Таксама там былі Вілья і Агуэра.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты