Tribuna/Футбол/Блогі/30 найдаражэйшых трансфераў лета

30 найдаражэйшых трансфераў лета

За чатырох гульцоў заплацілі 100 мільёнаў еўра і больш.

3 верасня, 07:33
30 найдаражэйшых трансфераў лета

Насычанае летняе трансфернае акно афіцыйна зачынілася прынамсі ў топ-чэмпіянатах, і надышоў час падводзіць яго вынікі.

Ніжэй – спіс 30 найдаржэйшых пераходаў лета-2023.

Многія нетопавыя клубы правялі сур'ёзнае трансфернае акно – «Астан Віла» ўразіла новымі падпісаннямі, якімі займаецца Мончы, «Вулвз» прадалі больш чым на 160 млн еўра і кропкава закупіліся новымі гульцамі (сярод навічкоў – 0 партугальцаў), а «Тотэнхэм», здаецца, хоча вярнуцца ў топ-4, нягледзячы на сыход Хары Кейна.

Канешне, у топе дастаткова пераходаў у Саудаўскую Аравію, бо мясцовыя клубы не толькі раскідваліся высокімі заробкамі для свабодных агентаў, але і не саромеліся марнаваць немалыя сродкі на непасрэдна паўнавартасныя трансферы.

Найлепшыя прыклады – пераходы Атавіа ў «Аль-Наср» і Малкама у «Аль-Хілаль» за 60 млн еўра.

У Еўропе многія клубы правялі актыўную трансферную кампанію, але менавіта «Чэлсі» можна ўбачыць у спісе часцей за ўсё. Тут і масавы продаж футбалістаў, куча новых трансфераў і, канешне ж, рэкорд гэтым летам (і за ўсю гісторыю прэм'ер-лігі) – набыццё Мойсеса Кайседы за 134 млн еўра.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты