Tribuna/Футбол/Блогі/«Ньюкасл» адзначыў вяртанне ЛЧ разгромам «ПСЖ» – горад аддзячыў шыкоўнай атмасферай

«Ньюкасл» адзначыў вяртанне ЛЧ разгромам «ПСЖ» – горад аддзячыў шыкоўнай атмасферай

Моцна.

5 кастрычніка, 09:37
«Ньюкасл» адзначыў вяртанне ЛЧ разгромам «ПСЖ» – горад аддзячыў шыкоўнай атмасферай

Уявіце сабе. Ідзе ўжо дададзены час сустрэчы, каманда ўпэўнена выйграе 3:1, але ўсё роўна рвецца наперад, прэсінгуючы саперніка аж так.

Менавiта так было пры разгроме «Ньюкаслам» «ПСЖ» (4:1), які праводзіць ледзь не самы дрэнны старт сезона ў катарскую эпоху сваёй гісторыі.

Трыбуны «Сэнт-Джэймс Парк» настолькі радаваліся вяртанню ЛЧ пасля дзесяцігоддзя перапынку, што зарадзілі сваю банду на яркi перформанс.

Першы гол «сарок» – памылка капітана гасцей Маркіньяса пад прэсінгам і гол Альмірона як следства.

Другі гол «сарок» – зацяжная атака з сэйвамi Данарумы, але фінальны ўдар усё ж прывёў да поспеху. Аўтар – Дэн Бёрн, фанат «Ньюкасла» з пялёнак, які праслязіўся, калі на роднай арэне зноў раздаўся гімн ЛЧ, і, як аказалася, на эмоцыях забіў пераможны.

Трэці гол «сарок» – гэта гадаванец клуба Лонгстаф адразу пасля перапынку не дае парыжанам падняць галаву.

Ну і чацвёрты гол – гармата Шэра як раз пасля згаданага ў пачатку прэсінгу ў дададзены час.

Гэта было прыгожа, і адзіны гол гасцей ад Эрнандэса не сапсаваў гэта бела-чорнае свята на поўначы Англіі, на якое лідар гасцей Мбапэ (упершыню прабіў па варотах на 85-й хвіліне) рэагаваў вось так:

Каманда Эдзі Хау атрымала першую перамогу ў ЛЧ па вяртанні і ўзначаліла сваю групу.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты