😱 Як жа Холанд выбухнуў пасля вельмі спрэчнага рашэння суддзі ў матчы з «Тотэнхэмам»
Крычаў, пхнуў і абмацярыў суперніка, выклаў гнеўны пост.
«Ман Сіці» згуляў унічыю з «Тотэнхэмам» 3:3 у матчы 14-га тура АПЛ.
Акрамя галоў матч запомніўся надзвычай спрэчным рашэннем галоўнага арбітра Саймана Хупера.
Найбольш раз'юшыла такое рашэнне нарвежскага нападаючага «гараджан» Эрлінга Холанда, на якім уласна і парушылі правілы.
Холанд адразу пасля спынення гульні падбег да арбітра і пачаў крычаць на яго:
На камеру таксама патрапіў эпізод ужо пасля завяршэння матча. На ім злы Холанд накіроўваецца ў падтрыбуннае памяшканне, агрэсіўна натыкаецца на кагосьці з гульцоў «Тотэнхэма», а затым крычыць яму ў след: «########» [«Адчапіся»].
Пазней Эрлінг выклаў відэа эпізоду ў свой твітэр, падпісаўшы яго: «Якога чорта».
Фота: James Gill - Danehouse/Getty Images