Tribuna/Футбол/Блогі/У Твітары Экстракласы паказалі топ-5 гульцоў па чаканых галах. Шкурына там няма, але яго шмат у каментарах

У Твітары Экстракласы паказалі топ-5 гульцоў па чаканых галах. Шкурына там няма, але яго шмат у каментарах

Пыталіся пра найлепшага форварда лігі.

Аўтар — Sam_Na_Sam
25 сакавіка, 11:30
У Твітары Экстракласы паказалі топ-5 гульцоў па чаканых галах. Шкурына там няма, але яго шмат у каментарах

У вышэйшай лізе Польшчы згулялі 25 тураў. У чэмпіянаце надышла паўза на матчы зборных. Тым часам, у Твітары Экстракласы звярнулі ўвагу на гульцоў, у якіх была найбольшая колькасць галявых момантаў. Вось як выглядае топ-5 па чаканых галах.

Звяртае на сябе ўвагу, што ў гэтым рэйтынгу няма Іллі Шкурына. Што ў нейкім сэнсе дзіўна, бо беларус зараз ідзе на другім месцы ў спісе найлепшых бамбардзіраў. На рахунку форварда «Сталі» 12 галоў. Але затое ён ёсць у каментарах пад пытаннем паста аб найлепшым форвардзе лігі.

Застаецца толькі пагадзіцца з аўтарамі каментароў. Калі нападаючы забівае больш за ўсіх у лізе з гульні, але не ўваходзіць нават у топ-5 па чаканых галах, то ў яго відавочна няма праблем з рэалізацыяй сваіх момантаў. А гэта для гульца атакі ледзь не самы галоўны паказчык.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты