Tribuna/Футбол/Блогі/Экс-форвард ЧБ дапамог Літве захаваць месца ў дывізіёне С Лігі Нацый – прыгожа забіў з вострага кута

Экс-форвард ЧБ дапамог Літве захаваць месца ў дывізіёне С Лігі Нацый – прыгожа забіў з вострага кута

На месцы супернікаў маглі быць беларусы.

27 сакавіка, 21:12
Экс-форвард ЧБ дапамог Літве захаваць месца ў дывізіёне С Лігі Нацый – прыгожа забіў з вострага кута

Пакуль зборная Беларусі мучылася ў таварыскім матчы з Мальтай, а каманды Грузіі, Украіны і Польшчы выбівалі сабе пуцёўку на Еўра ў Германію, у Коўне зборная Літвы прымала Гібралтар у стыках за права застацца ў дывізіёне С Лігі Нацый. Цікава, што на месцы Гібралтару магла быць зборная Беларусі, але з-за бана Расіі падапечныя Алоса захавалі правы застацца ў дывізіёне С без матчаў на вылет:

У вынікі літоўцы перайгралі супернікаў, прычым і на выездзе і дома дабіліся мінімальных перамог. У дамашнім матчы зарашаў капітан і былы нападаючы «Дняпра» і «Нафтана» Фёдар Чарных. У пачатку другога тайма ён класна адкрыўся пад перадачу партнёра, выбег на рандэву з галкіперам і хораша перакінуў апошняга з вострага кута:

Дзякуючы галу ў вароты Гібралтару Чарных умацаваўся ў топ-2 снайпераў Літвы ў гісторыі. На яго рахунку 15 мячоў у 91 гульні. У лідара Томаса Данілявічыуса – 19 галоў.

Цяпер Чарных гуляе ў Індыі за «Керала Бластэрс», куды перайшоў зімой з кіпрскага АЕЛа. Пасля 18 матчаў яго каманда ідзе ў зоне плей-оф з 29 ачкамі ў актыве.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты