Усе навіны

Tribuna.com абнавіла базу спартсменаў, якія падтрымліваюць вайну – у спісе 475 чалавек

4 ліпеня, 10:50

Tribuna.com апублікавала абноўлены спіс расійскіх і беларускіх спартсменаў, якія падтрымалі поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну.

У чарговае абнаўленне ўвайшоў двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяды ў фрыстайле Ілля Бураў і яшчэ 69 спартсменаў, трэнераў і функцыянераў, якія публічна падтрымалі напад на Украіну ў інтэрв'ю і сацыяльных сетках і ўдзельнічалі ў масавых мерапрыемствах у падтрымку расійскіх ваенных, якія ўчыняюць агрэсію супраць Украіны..

Усяго ў базе зараз 475 чалавек.

Азнаёміцца са спісам можна тут. Таксама знайсці гэты спіс вы можаце на галоўнай старонцы сайта ў раздзеле «Спіс ганьбы».

Нагадаем, падкамітэт спорту вышэйшых дасягненняў і спартыўнай дзейнасці ВР Украіны прапанаваў Tribuna.com весці рэестр спартсменаў, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне.

У снежні 2022 года Вярхоўная Рада Украіны рэкамендавала СНБА ўвесці санкцыі ў першую групу спартсменаў, зборам даных пра якіх займалася нашае выданне.