Усе навіны

«Наша Ніва» заявіла, што інфармацыю пра хлопца Ціманоўскай ад імя выдання спрабавалі даведацца «ворагі»

27 лістапада, 16:30

«Наша Ніва» апублікавала заяву, у якой паведамляе аб тым, што ад імя журналістаў выдання пішуць людзям з ананімных ці фэйкавых акаунтаў. У прыватнасці, паведамляецца, што інфармацыю пра хлопца беларускай лёгкаатлеткі з польскім пашпартам Крысціны Ціманоўскай ад імя выдання спрабавалі даведацца «ворагі».

Раней Цiманоўская апублікавала скрыншот паведамлення, атрыманага знаёмым яе бойфрэнда Аляксандра Салонскага. Адрасант прадставіўся журналістам «Нашай Нiвы» і заявіў, што хоча задаць некалькі пытанняў аб Салонскім, растлумачыўшы жаданне тым, што «чытачы вельмі хочуць даведацца што-небудзь пра яе новага партнёра».

– Мы не ведаем, хто стаіць за гэтымі паведамленнямі. Адзначым, што хлопца Ціманоўскай раней ачарнялі лукашысцкія каналы, – гаворыцца ў заяве.